Цярэніцкі сельсавет
Цярэ́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Цярэнічы. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іванаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Цярэніцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цярэніцкага сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 19 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Целяшоўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Задораўка, Рудня Целяшоўская, Целяшы, пасёлкі Жытоўля, Іванькаў, Калінаўка, Курганы, Малінаўка, Мікольск, Мураўчы, Пераход, Фашчаўка і Яўстратаўка)[3]. 16 верасня 2008 года пасёлак Малінаўка, якія раней знаходзіўся ў складзе Целяшоўскага сельсавета, атрымаў назву Малінаўка Целяшоўская[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1936 чалавек[5], з іх 92,0 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1484 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia