Маркавіцкі сельсавет
Ма́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Маркавічы. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гадзічаўскага і Рагі-Ілецкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паддабранскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Гомельскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[3]. 19 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глыбоцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёска Глыбоцкае і пасёлак Зімні)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1602 чалавекі[5], з іх 92,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 3,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1264 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia