Чонкаўскі сельсавет
Чо́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Чонкі. Утвораны 30 снежня 1927 года як Сеўрукоўскі сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Хутарскага сельсавета. Цэнтр — вёска Сеўрукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 25 чэрвеня 1963 года ў гарадскую мяжу Гомеля ўключаны пасёлкі Масцішча і Хутар[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сеўрукоўскага сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чонкі, сельсавет перайменаваны ў Чонкаўскі[4]. 17 мая 2007 года ў склад Гомеля ўключаны пасёлак Хутар[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3397 чалавек[6], з іх 86,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 4733 чалавекі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia