Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд (руск.: Владимир Владимирович Новосяд; нар. 12 красавіка 1968, Кіеў) — беларускі грамадскі дзеяч, палітык. Стваральнік студэнцкай арганізацыі «Студэнцкі саюз»[заўв 1] (кан. 1980-х). Адзін з заснавальнікаў Рэспубліканскага студэнцкага саюза[заўв 2][крыніца?]. Дэпутат гарсавета г. Магілёва (1990—1996), адзін з ініцыятараў стварэння аддзела па справах моладзі ў г. Магілёве (1993)[заўв 3] і яго кіраўнік (1993—1995)[крыніца?]. Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання (1995—1996), намеснік старшыні Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванню. Адзін з заснавальнікаў фракцыі «Грамадзянскае Дзеянне» (1995)[заўв 4][крыніца?]. Пасля канстытуцыйнага крызісу і рэферэндуму звольнены з Вярхоўнага Савету з фармулёўкай «па скарачэнні штатаў» (1996)[крыніца?]. У 1995 г. стварыў[крыніца?] і ўзначаліў Рэспубліканскую моладзевую арганізацыю «Грамадзянскі форум». У 1997 г. — ініцыятар стварэння першай моладзевай кааліцыі пад назвай «Маладая Беларусь»[крыніца?]. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Ленінскага раёна г. Мінска (з 2000). Член сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванні. Выносіў[заўв 5] на разгляд Парламенту шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» і інш.[1] Падчас выбараў у мясцовыя саветы у 2003 г. выкрывая фальсіфікацыі, якія не дазволілі яго памочніку А.Мельнікаву атрымаць пасаду дэпутату Мінскага гарсавету [2]. Да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2004 г. і мясцовых выбарах 2007 г. не быў дапушчаны выбаркамам. Падчас парламенцкіх выбараў 2008 г. не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, але дамогся аднаўлення регістрацыі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі[3]. Працуе, разам з аднадумцамі, над стварэннем партыі ліберальнай арыентацыі — Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) (з 2003, па стане на 2007 зарэгістравана не была)[4]. У 2008 г. прымае удзел у парламенцкіх выбарах. Балатуецца па Свіслацкай выбарчай акрузе у г. Мінску (мікрараёны «Серабранка» і «Лошыца»). Выступае супраць зняцця кандыдатаў ад апазіцыі перад днем галасавання[5]. Падчас парламентскай кампаніі жорстка канфліктуе з кандыдатам «ад улады» Г.Давыдзька. Канфлікт дайшоў да пагроз з боку Давыдзькі «пасадзіць» Навасяда[6]. Па выніках выбараў дэпутатам не стаў[7]. Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia