Маляўшчына (Мінск)
Маля́ўшчына — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска. ГісторыяУ 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары пацвердзіў войту менскаму Абраму Езафовічу валоданне сялом Шейпічы: «А у Менскомъ повете на реце на Свислочы [село] на имя Шеипичы а Нефеда зъ сынми, а Молявъку Семенковича зъ братею…», — пазней, напэўна, імя Маляўкі стала родавым прозвішчам і дало назву дзвюм вёскам — Маляўкам і Маляўшчыне[1]. У 1858 годзе Маляўшчызна — уласнасць Эдварда Ваньковіча[2]. Разам з вёскамі Зялёны Луг, Сціклеў, Вялікая Сляпянка, Падбалоцце, Азярышча, Камароўкай і засценкамі Рэтрэтай, Навінкамі і Дражняй Маляўшчына ўваходзіла ў склад яго маёнтка Вялікая Сляпянка [3]. З сярэдзіны ХІХ – пачатак ХХ ст. жыхары Маляўшчыны былі прыпісаны да Мінскага Кацярыніскага сабора [4]. У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 15 двароў, 81 жыхар. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключана ў склад Мінска, Партызанскі раён[5]. У некаторы перыяд да нямецкай акупацыі, а таксама падчас яе Маляўшчына вызначалася таксама 2-м Безыменным завулкам. Пасля вайны вёска стала 1-м Цвёрдым завулакам [6]. Яго траса адпавядае асноўнай і адзінай вуліцы былой вёскі. Знесена ў 1969 годзе. На яе тэрыторыі цяпер прамысловая зона, прылеглая да вуліц Акадэмічная, Батанічная, Петруся Броўкі[7]. Вядомыя асобыРодам з Маляўшчыны паходзіў мастак Анатоль Васілевіч Бараноўскі. Яго продкі з боку рода маці (Маркоўскія і Юронкі) з'яўляліся карэннымі жыхарамі гэтай вёскі. Бараноўскі пражыў у Маляўшчыне 37 гадоў (1937—1969), да таго моманту як прыватны сектар 1-га Цвёрдага завулка (Маляўшчыны) перастаў існаваць. Яго дом знаходзіўся па адрасе 1-ы Цвёрды завулак 25. [8]. Менавіта ў Маляўшчыне Бараноўскі перажыў цяжкія гады нямецкай акупацыі, здзяйсняў першыя дзіцячыя спробы малявання, а ў юнацкія і дарослыя гады пісаў эцюды і рабіў замалёўкі [9]. У Маляўшчыне А. Бараноўскі пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Валянцінай, якая арандавала пакой у яго доме, а пасля нараджэння дачкі Алены яшчэ два гады гадаваў яе там [10]. У пасляваенны час жыхарамі Маляўшчыны вызначылася практыка здачы пакояў у арэнду. Акрамя розных арандатараў досыць прыкметнай паўставала арэнда навучэнцамі Мінскай мастацкай вучэльні, па прычыне блізкага размяшчэння з вёскай яе вучэбных майстэрань па вул. Далгабродскай. Некаторыя з такіх навучэнцаў, як і Анатоль Бараноўскі, таксама сталі вядомымі мастакамі. Так, у доме А. Бараноўскага на бязвыплатнай аснове пэўны час жыў мастак Кастусь Харашэвіч, яго аднакурснік і сябра па вучэльне [11]. Прыкладна ў гэтыя часы ў адным з прыватных дамоў Маляўшчыны, таксама падчас вучобы ў вучэльні, здымалі пакой будучыя мастакі Васіль Пятровіч Шаранговіч і Васіль Ціханека [12]. Аб вёсцы Маляўшчыне існуюць згадкі і ў мастацкай літаратуры, у эссе «Жавароначкам бласлаўлёнае» (1998 г.) пісьменніка Віктара Карамазава, прысвечаным мастаку А. Бараноўскаму [13]. Вобраз вёскі і, разам з тым, 1-а Цвёрдага завулка ў гэтым творы адлюстраваны ў цэлым рэальным біяграфічным сведчаннем успамінаў як мастака А. Бараноўскага, так і самаго пісьменніка В. Карамазава. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia