Кавалёва (Буда-Кашалёўскі раён)
Кавалёва (да 1932 года Антонцава) — пасёлак у Марозавіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 3 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[1]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia