Пабядзіцель (Буда-Кашалёўскі раён)
Пабядзі́цель[1] (трансліт.: Pabiadzicieĺ, руск.: Победитель) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. На поўначы мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 3 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 46 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску ў 1943 годзе загінулі і памерлі ад ран 49 савецкіх салдатаў і 30 партызан (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia