Бушаўка (Марозавіцкі сельсавет)
Бу́шаўка[1] (трансліт.: Bušaŭka, руск.: Бушевка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 4 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), за 45 км ад Гомеля. Транспартная сеткаАўтамабільная дарога Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі аўтадарогі) і забудовы драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX ст. як вёска ў Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1825 годзе ў складзе казённага маёнтка Кашалёва, размяшчалася карчма. У 1847 годзе 18 незаселеных надзелаў, уласнасць казны. У 1884 годзе працавалі 3 ветракі. З 1886 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыходская школа (адкрыта ў 1895 годзе), 2 хлебазапасных магазіна, 3 ветракі, вінная крама, карчма. У 1909 годзе 1010 дзесяцін зямлі, вінная крама, млын. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 52 жыхары вёскі. Да 16 ліпеня 1954 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). Працавалі аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia