Дземідоўка
Дземідо́ўка[1] (трансліт.: Dziemidoŭka, руск.: Демидовка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 4 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыціх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 жыхароў вёскі. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia