Ветка (Буда-Кашалёўскі раён)
Ве́тка[1] (трансліт.: Vietka, руск.: Ветка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 5 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. Па перапісе 1959 года ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia