Беразоўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Беразо́ўка[1] (трансліт.: Bierazoŭka, руск.: Березовка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. Паблізу паклады жалезняка. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 7 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа ўсходзе, поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы, на поўдні рака Уза (прыток ракі Сож). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 11 жыхароў вёскі. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак уваходзіў у склад Недайскага сельсавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцыЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia