Кінематограф БеларусіКінематограф Беларусі адлічвае сваю гісторыю ад 17 снежня 1924 года, калі Саўнаркам БССР выдаў пастанову «Пра ўрэгуляванне кінасправы ў БССР». 17 снежня лічыцца прафесійным святам — Днём беларускага кіно[1]. ГісторыяДэманстрацыя кінафільмаў на Беларусі пачалася ў канцы 19 стагоддзя, а ў пачатку 20 стагоддзя дзейнічала ўжо 58 кінатэатраў. Трэст «Белдзяржкіно» быў створаны ў 1924 годзе, а першыя ігравыя фільмы выйшлі на экран у 1926-м. Яны спачатку здымаліся ў Маскве, а ў 1928 годзе «Белдзяржкіно» атрымала памяшканне ў Ленінградзе, дзе была арганізавана кінастудыя «Савецкая Беларусь» (з 1939 — у Мінску). Першыя фільмы здымалі запрошаныя рэжысэры-небеларусы. У выніку з 21-й кінастужкі, створанай з 1926-га па 1930-ы, толькі 10 былі прысвечаныя беларускаму жыццю і гісторыі. Гэта тлумачылася тым, што для ўсесаюзнага «касавага пракату» патрэбны «агульнацыянальныя», зразумелыя ва ўсіх куточках Савецкага Саюзу фільмы[2]. Першым менавіта нацыянальным стаў фільм «Лясная быль», створаны рэжысёрам Юрыем Тарычам паводле аповесці беларускага пісьменніка Міхася Чарота «Свінапас». Стужка «Лясная быль» здымалася згодна з праграмай беларусізацыі, таму куратарамі стужкі былі асабіста члены кіраўніцтва БССР Я. Адамовіч, А. Чарвякоў, якія сумесна В. Кнорыным выканалі ролі кіраўнікоў рэўкома[3]. Дзень прэм’еры «Лясной былі» (26 снежня 1926) у мінскім кінатэатры «Культура» лічыцца пачаткам нацыянальнальнага беларускага кіно. Ствараць ігравое кіно ў Мінску пачалі толькі пасля вайны, калі запрацавала кінастудыя «Беларусьфільм» (1946). Плённа беларускае кіно развівалася ў пасляваенны перыяд, асабліва на працягу 1960-х—1980-х гадоў. Тады працягвалі працаваць майстры старэйшага пакалення (Уладзімір Корш-Саблін, Мікалай Фігуроўскі, Аляксандр Файнцымер і іншыя), з’явіліся маладыя таленавітыя кінарэжысёры (Віктар Тураў, Міхаіл Пташук, Вячаслаў Нікіфараў, Барыс Сцяпанаў, Валерый Рыбараў, Валерый Рубінчык і іншыя). У іх атрымалася стварыць мноства арыгінальных, змястоўных кінастужак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, гістарычнага мінулага і сучаснага стану грамадства, маральна-этычным праблемам («Я родам з дзяцінства» Віктара Турава, 1967; «Я, Францыск Скарына» Барыса Сцяпанава, 1970; «Вянок санетаў» Валерыя Рубінчыка, 1977; «Белыя росы» Ігара Дабралюбава, 1984; «Мяне завуць Арлекіна» Валерыя Рыбарава, 1988 і іншыя). Важным напрамкам развіцця кінамастацтва Беларусі стала экранізацыя вядомых твораў беларускай літаратуры:
Пры кінастудыі «Беларусьфільм» створаны творчыя аб’яднанні «Тэлефільм» і «Летапіс», майстэрня мультыплікацыйных фільмаў, а таксама Тэатр-студыя кінаакцёра. Каардынуе творчую і арганізацыйную дзейнасць у галіне айчыннага кінамастацтва створаны ў 1962 годзе Саюз беларускіх кінематаграфістаў. З пачатку 1990-х гадоў на Беларусі праводзіцца Міжнародны фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» і Міжнародны фестываль жаночага кіно. У 2004 годзе выйшаў 4-томнік «Гісторыя кінамастацтва Беларусі», прысвечаны развіццю беларускага кіно за 75 год яго існавання. Сучаснасць![]() 17 снежня 2018 года адбылася першая цырымонія ўзнагароджання Нацыянальнай кінапрэміяй Беларусі. Характэрным фактам з’яўляецца тое, што амаль ўсе ігравыя фільмы беларускага кінематографа, як дзяржаўнага, так і незалежнага, знятыя на рускай мове. З некалькіх соцен стужак знятых за усю гісторыю беларускага кіно па-беларуску агучаны менш за дваццаць. Прычым, усе гэтыя карціны выпушчанаы да 1994 года. На беларускай мове зараз выпускаюцца некаторыя анімацыйныя працы і дакументальныя фільмы, якія не маюць шырокага пракату. Адзіным выключэннем з ігравога кіно за апошнія 25 год стаў фільм рэжысёра Аляксандра Меліхаўца «Народныя мсціўцы», зняты паводле аднайменнага твора Васіля Быкава на беларускай мове[4]. Сярод незалежных кінастудый найбольш паспяховай з’яўляецца «Без буслоў Артс», фільмы каторай часта становяцца паспяховымі і прыбытковымі, і адзначаны прэміямі. Напрыклад, трагікамедыя «ГараШ» стала самым прыбытковым беларускім фільмам у нацыянальным кінапракаце і адначасова лідарам пракату сярод беларускіх карцін[5]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia