Мацвей Васільевіч Захараў
Мацве́й Васі́льевіч Заха́раў (5 (17) жніўня 1898 — 31 студзеня 1972) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1959), двойчы Герой Савецкага Саюза (1945, 1971), Герой Чэхаславакіі (1970), член ЦК КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (з 4 па 8 склікання), прафесар. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. У арміі з 1918 года. БіяграфіяСкончыў Ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1928) і Генштаба (1937). У Вялікую Айчынную вайну начальнік штабоў 9-й арміі і Галоўнага камандавання Паўночна-Заходняга напрамку, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення тылу Чырвонай Арміі; са студзеня 1942 года начальнік штаба Калінінскага, у красавіку-кастрычніку Рэзервовага і Стэпавага, у кастрычніку 1943-чэрвені 1945 года — 2-га Украінскага франтоў. Пасля вайны на адміністрацыйных пасадах ва Узброенных Сілах СССР, у тым ліку у 1960-63 і 1964-71 гадах начальнік Генштаба, 1-ы намеснік міністра абароны СССР. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia