Медаль «За выратаванне тапельцаў»
Меда́ль «За выратава́нне тапе́льцаў» — дзяржаўная ўзнагарода СССР і Расійскай Федэрацыі. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 лютага 1957 года. Аўтар малюнка — мастак А. Ф. Шабалкоў. Статут медаляМедалём узнагароджваліся работнікі выратавальнай службы і іншыя грамадзяне СССР, а таксама асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі СССР, за:
Медаль «За выратаванне тапельцаў» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адвагу на пажары». Узнагароджанне адбывалася на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Палажэнне аб медалю змянялася ў 1967 і 1980 гадах. Апісанне медаля![]() Медаль «За выратаванне тапельцаў» круглая, дыяметрам 32 мм, вырабляецца з латуні з ужываннем аксідзіравання. На аверсе медаля змешчана выява выратавальніка падчас буксіроўкі тапельца ў вадзе. Уздоўж верхняга краю медаля — надпіс «За спасение», у ніжняй частцы медаля — «утопающих». На рэверсе медаля намаляваны серп і молат, ніжэй якіх — лаўровая галінка і надпіс «СССР». Медаль з абодвух бакоў акантаваны выпуклым борцікам. У верхняй частцы медаля маецца вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучана з металічнай пяцівугольнай калодкай. З адваротнага боку калодкі — прыстасаванне для мацавання медаля да адзежы. Калодка пакрыта шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з трыма па краях і адной пасярэдзіне падоўжнымі белымі палоскамі. Агульная шырыня стужкі 24 мм. Постсавецкая гісторыя медаліАпошняе ўзнагароджанне медалём у СССР адбылося 20 мая 1991 года. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 медаль былога СССР, з аналагічнай назвай, застаўся ва ўзнагароднай сістэме Расіі[2]. Надпіс на рэверсе «СССР» была заменена на надпіс «РОССИЯ». Узнагароджанні дадзеным медалём у Расійскай Федэрацыі ажыццяўлялася з 1992 па 1994 год. Было зроблена некалькі ўзнагароджанняў[3]. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 года № 442 медаль адсутнічае ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расіі[4], замест савецкага медаля быў уведзены расійскі медаль «За выратаванне гінучых». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia