Медаль Нахімава
Меда́ль Нахі́мава — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 3.03.1944 «Аб заснаванні ваенных медалёў: медаль Ушакова і медаль Нахімава». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РФ ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 медаль пакінуты ў сістэме ўзнагарод РФ да ўступлення ў сілу Указа Прэзідэнта РФ ад 2 сакавіка 1994 года № 442 «Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі». Медаль выкананы па праекце архітэктара М. А. Шэпілеўскага. Статут медаля НахімаваМедалём Нахімава ўзнагароджваліся матросы і салдаты, старшыны і сяржанты, мічманы і прапаршчыкі Ваенна-Марскога Флоту і марскіх частак пагранічных войскаў. Узнагароджанне медалём Нахімава ажыццяўлялася:
Медаль Нахімава носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За баявыя заслугі». Усяго было выраблена звыш 13 000 узнагароджанняў медалём Нахімава. Палажэнне аб медалі змянялася ў 1947 і 1980 гадах. АпісаннеМедаль Нахімава круглы дыяметрам 36 мм, з бронзы. Аўтары праектнага малюнка мастакі А. Л. Дыёраў, Б. М. Хоміч, М. А. Волкаў. Існуе толькі адзін тып медаля. Медаль вырабляўся з бронзы, з двух асобных дэталяў. Вушка да медаля мацавалася метадам паяння. На адным боку змешчана рэльефная выява Нахімава ў профіль. Уздоўж краёў медаля — надпіс «Адмирал Нахимов». Ніжэй профіля Нахімава — дзве лаўровыя галіны, на перакрыжаванні якіх пяціканцовая зорачка. Па краях медаля — выпуклыя кропкі. На адваротным боку медаля — выпуклы малюнак паруснага карабля, абрамленая кольцам з троса, накладзенага на два перакрыжаваныя якара. Круг з выявай карабля і якара апраўлены якарным ланцугом. Па краях медалі — выпуклыя кропкі. У верхняй частцы медаля зроблена вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучаны з металічнай пяцівугольнай калодкай. На адваротным боку калодкі ёсць прыстасаванне для мацавання медаля да адзежы. Калодка абцягнутая шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з трыма белымі падоўжнымі палосамі шырынёй 3 мм кожная. Адлегласць паміж белымі палосамі 2 мм, адлегласць паміж белай паласой і краем стужкі 5,5 мм Агульная шырыня стужкі 24 мм. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia