Мемарыяльныя збудаванні ў Беларусі![]() У XVIII—XIX стст. на Беларусі будаваліся часовыя мемарыяльныя збудаванні — драўляныя трыўмфальныя аркі (Нясвіж, Магілёў, Шклоў) і мемарыяльныя калоны. У другой палове XIX стагоддзя пабудаваны Гомельская капліца, капліца-пахавальня ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, у 1898 годзе ў гонар перамогі ў руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў — Мінская царква Аляксандра Неўскага[1]. ![]() У 1908—1912 гадах каля в. Лясная Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці пастаўлена мемарыяльная капліца. У 1912 з нагоды 100-годдзя перамогі расійскіх войск у вайне 1812 года пастаўлены помнік-абеліск у Віцебску (арх. І. Фамін), Полацку, помнік у г. Кобрын (арх. Д. Маркаў), Салтанаўская мемарыяльная капліца[1]. У 1920-я гг. ствараліся помнікі-бюсты на ўшанаванне памяці дзеячаў рэвалюцыйнага руху. У 1930—1933 гадах на месцы бітвы ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў пастаўлена Мілавідская мемарыяльная капліца[1]. ![]() Пасля 1945 года створаны шэраг мемарыяльных збудаванняў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш пашыраныя іх тыпы: абеліскі (Манумент Перамогі, архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» у Мінску, на месцы лагера смерці каля в. Вялікі Трасцянец Мінскага раёна, 1963, арх. Л. Каджар), стэлы (на месцы лагера смерці ў вёсцы Масюкоўшчына Мінскага раёна, 1959, арх. В. Волчак), на брацкіх ваенных могілках (Рыленкі, гарнізонныя могілкі ў Брэсце), помнікі на ўшанаванне памяці землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну — курганы Славы, помнікі-танкі (у Барысаве, Мінску, Гомелі і інш.), помнік-катар у Пінску (1964, арх. М. Заржэцкі, інж. М. Круглік), помнік-самалёт у Пружанах (1971); «Кацюша» ў Оршы; мемарыяльныя комплексы — на месцы спаленых вёсак (Хатынь, Дальва; Шунеўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці), знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі беларускіх і замежных грамадзян (ахвярам фашызму каля в. Брыцалавічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 1975, скульпт. М. Андрэеў, А. Крохалеў, А. Салятыцкі; Урочышча Гай на ўскраіне г. Баранавічы; мінскага гета на плошчы Юбілейнай у Мінску, 1998—1999, арх. Л. Левін, скульпт. Э. Полак, А. Фінскі), партызанскіх стаянак (на востраве Зыслаў Любанскага раёна Мінскай вобласці) і прарыву варожай блакады, гераічнай абароны (Брэсцкая крэпасць-герой) і інш[1]. ![]() ![]() Многія мемарыяльныя збудаванні 1960—1980-х гг. створаны ў выглядзе архітэктурных (Помнік вызваліцелям у Віцебску) і скульптурных (Манумент у гонар маці-патрыёткі ў Жодзіне) манументаў. Мемарыяльныя збудаванні 1970-х гг. у выглядзе складаных комплексаў архітэктуры і арганізаванага ландшафту, пластыкі і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва са складанай прасторавай структурай, спалучаюцца з асвятленнем, гукам, надпісамі. Сярод прыкладаў выкарыстання сінтэзу мастацтваў у сучасных мемарыяльных збудаванняў — храм-помнік «Сынам Айчыны, што загінулі за яе межамі» на т.зв. Востраве мужнасці і смутку ў Мінску (1996, аўтары Ю. Паўлаў, М. Каралёў, Т. Каралёва-Паўлава, В. Лапцэвіч, Г. Паўлава, А. Паўлаў, Д. Хамякоў)[1]. ![]() Ідэйна-мастацкім цэнтрам плошчаў і паркаў у гарадах з’яўляюцца помнікі: Я. Коласу (1972, скульпт. З. Азгур, арх. Ю. Градаў, Г. Заборскі, Л. Левін), Я. Купалу (1972, скульпт. А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1974) у Мінску, Ф. Скарыну ў Полацку (1974, скульпт. А. Глебаў; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1976) і інш[1]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia