Падгацце
Падга́цце[1] (трансліт.: Padhaccie, руск.: Подгатье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 26,5 км ад Мінска, 18,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці). НазваНазва абазначае месцазнаходжанне, гэта значыць пад гаццю. Гаць — насціл з бярвёнаў або галля праз топкае месца. ГісторыяУ другой палове XIX ст. вёска ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні (яна ж Маркаўшчына). Належала да дамена Самуэлева, уласнасць Радзівілаў, потым Вітгенштэйнаў[2], з 1879 года ўласнасць Эмерыка Чапскага. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia