Войраўка
Во́йраўка[1] (трансліт.: Vojraŭka) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка[2] (прыток Пцічы). НазваАналаг з тым жа коранем у літоўскай тапаніміі — Вайрышкей (літ.: Vairiškiai)[крыніца?]. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Vaira, Vairis, Vairys[3]. Адносна недалёка ад Войраўкі таксама яшчэ на даваенных картах (1933, 1846 г.) фіксаваліся адыменныя тапонімы (на сёння не існуюць) Буйвідаўка (пазней Буйдаўшчына[4], на Пн ад Чарналесак), Скіндараўка (на ПдЗ ад Куркавічаў), Клоўсава (на ПдЗ ад Юнцаўшчыны, захаваліся могілкі), ад імён Buivydas, Skindaras, Klausys[крыніца?]. ГісторыяУ канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі млын, карчма, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева[2]. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. ![]() Паводле перапісу 1960 года мела статус пасёлка. Насельніцтва
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia