Распуцце
Распу́цце[1] (трансліт.: Raspuccie, руск.: Распутье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 58,5 км ад Мінска, 20,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. НазваНазваная паводле мясцовасці, дзе размешчана паселішча. ГеаграфіяМесціцца над балоцістымі ўрочышчамі Камароўшчына і Каты. Альтэрнатыўная назва ў канцы XIX ст. — Забалоцце[2]. ГісторыяДа сялянскай рэформы 1861 года належала да дамена Дудзічы Ельскіх, а ад 1857 года да дамена Замосце Аляксандра Ельскага. Акрамя земляробства сяляне займаліся бондарствам, сталярствам, вырабам драўлянага посуду, гандлявалі вырабамі на кірмашах у Дудзічах[2]. Вёска ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Распуцце разам з суседнім Церабелем складала адну сельскую грамаду. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1921 годзе адкрытая працоўная школа 1-й ступні, у якой ў 1922 годзе было 30 вучняў. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 1 жыхара. Пасля вайны вёска была адноўленая. У 1960 годзе мела статус пасёлка. Насельніцтва
Славутасці
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia