Падляддзе
Падля́ддзе[1] (трансліт.: Padliaddzie, руск.: Подлядье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. НазваНазва абазначае месцазнаходжанне, гэта значыць пад лядамі, пад лядай. Ляда, ляды — месца, дзе высечаны лес пад раллю. ГісторыяУ пачатку XIX ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева. Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра . Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна Львом (Людвігам). У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна , сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева і суседнія землі, у тым ліку Падляддзе, Эмерыку Чапскаму[2]. У канцы XIX ст. дзялілася на засценак Падляддзе Аляксандрава — 4 двары, Падляддзе Бакінаўскае — 4 двары, Падляддзе Баравікі — 11 двароў. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, працаваў калгас «Праца». У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1960 годзе мела статус пасёлка. Насельніцтва
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia