Таранная косць

Таранная косць
лац.: Talus, Astragalus
Таранная (паказана сінім) і пятачная (паказана зялёным) касці
Таранная (паказана сінім) і пятачная (паказана зялёным) касці
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тара́нная ко́сць[1] (лац.: talus) — адна з касцей перадплюсны, якая фарміруе ніжнюю частку галёнкаступнёвага сустава праз злучэнне з вяліка- і малагалёнкавай касцямі. Знізу таранная косць злучаецца з пятачнай косцю, а спераду — з чоўнападобнай. Праз гэтыя сучляненні таранная косць перадае вагу цела на ўсю ступню. Таранная косць з’яўляецца другой па велічыні сярод касцей перадплюсны, а працэнт пакрыцця яе сустаўным храстком з’яўляецца найбольшым сярод усіх касцей цела чалавека.

Таранная косць складаецца з цела (лац.: corpus tali), якое спераду пераходзіць у шыйку (лац.: collum tali), якая сканчаецца галоўкай (лац.: caput tali). Цела тараннай косці ўверсе мае так званы блок (лац.: trochlea tali). Верхняя сустаўная паверхня (лац.: facies superior) блока служыць для сучлянення з дыстальнай сустаўнай паверхняй вялікагалёнкавай косці. Латаральная і медыяльная шчыкалаткавыя паверхні (лац.: facies malleolares lateralis et medialis) блока з’яўляюцца месцам сучлянення з сустаўнымі паверхнямі шчыкалатак вялікагалёначнай і малагалёнкавай касцей. На вонкавай паверхні блока размяшчаецца латаральны адростак тараннай косці (лац.: processus lateralis tali). На ніжнім боку тараннай косці праходзіць баразна (лац.: sulcus tali), а ззаду — задні адростак (лац.: processus posterior tali)[2].

Галерэя

Крыніцы

  1. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 39. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
  2. Кости стопы // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 57. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya