Пятавая косць

Пятавая косць
лац.: Os calcaneum
Падтаранны сустаў
Падтаранны сустаў
Левая пятавая косць, латаральная паверхня.
Левая пятавая косць, латаральная паверхня.
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пя́тавая ко́сць[1], або пя́тачная ко́сць[1] (лац.: calcaneus) — самая вялікая косць перадплюсны. Адносіцца да тыпу губчатых касцей. Злучана з кубападобнай косцю і з тараннай косцю.

На верхнім баку пятавай косці знаходзіцца баразна (лац.: sulcus calcanei), якая з баразной тараннай косці ўтварае пазуху (лац.: sinus tarsi), якая адкрываецца з латаральнага боку на тыле ступні. У медыяльны бок адыходзіць адростак, які падтрымлівае галоўку тараннай косці, якая завецца падпорай тараннай косці (лац.: sustentaculum tali). Спераду на пятавай косці знаходзіцца седлападобная сустаўная паверхня для сучлянення з кубападобнай косцю. Ззаду цела пятавай косці заканчваецца шурпатым пятавым грудам (лац.: tuber calcanei)[2].

Крыніцы

  1. а б Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 40. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
  2. Кости стопы // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 57-58. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya