Кубападобная косць

Кубападобная косць
лац.: os cuboideum
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кубападо́бная ко́сць[1] (лац.: os cuboideum) — адна з касцей перадплюсны, злучана з чацвёртай і пятай плюснявымі касцямі і з пятавай косцю.

Кубападобная косць залягае на латаральным краі ступні паміж пятавай косцю і асновамі IV і V плюснявых касцей. На падэшвавым баку косці выступае касы валік — грудаватасць кубападобнай косці (лац.: tuberositas ossis cuboidei), спераду якога праходзіць баразна сухажылля доўгай малагалёнкавай цягліцы (лац.: sulcus tendinis т. peronei longi)[2].

Крыніцы

  1. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 41. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
  2. Кости стопы // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 58. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya