Фаланга (анатомія)
Фала́нгі[1] (лац.: phalanges, адзіночны лік phalanx; ад грэч. φάλαγξ) — кароткія трубчастыя монаэпіфізавыя косці, якія ўтвараюць шкілет пальцаў канечнасцяў пазваночных жывёл. БудоваФаланга з’яўляецца трубчастай косцю. Сярэдняя частка фалангі называецца целам (лац.: corpus), праксімальны канец — асновай (лац.: basis), дыстальны канец — блокам (лац.: trochlea). Дыстальныя фалангі маюць на сваім канцы патаўшчэнне (лац.: tuberositasphalangis distalis), якое з’яўляецца іх галоўным адрозненнем[2]. Чалавечыя фалангіУ чалавека кожны палец, акрамя вялікага, складаецца з трох фаланг, а вялікі з дзвюх. Гэтыя тры фалангі называюцца асноўнай, сярэдняй і ногцевай. Фалангі ніжняй канечнасці адрозніваюцца ад фаланг верхняй канечнасці меншай даўжынёй. На пальцах рукі самая доўгая фаланга — асноўная трэцяга пальца, а найкарацейшая і найгрубейшая — асноўная фаланга вялікага пальца. Кожная фаланга ўяўляе сабой падоўжаную костачку, якая мае ў сярэдняй частцы (дыяфіз) форму паўцыліндра, плоская частка якога звернутая на далоневы, а выпуклая на тыльны бок. Канцавыя часткі фалангі (эпіфізы) нясуць сустаўныя паверхні. У медыцына выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны для фаланг кісці і ступні:
Фалангі кісціПраксімальныя фалангі пальцаў злучаюцца пясцева-фалангавымі суставамі (лац.: articulationes metacarpophalangeae) з пясцевымі касцямі (праксімальная фаланга вялікага пальца — з I пясцевай, указальнага — з II, сярэдняга — з III, безыменнага — з IV, мезенца — з V). Паміж сабой фалангі злучаюцца міжфалангавымі суставамі (лац.: articulationes interphalangeae): суставы паміж праксімальнымі і сярэднімі фалангамі называюцца праксімальнымі (лац.: articulationes interphalangeae proximales), паміж сярэднімі і дыстальнымі фалангамі — адпаведна дыстальнымі (лац.: articulationes interphalangeae distales); на вялікім пальцы маецца толькі адзін міжфалангавы сустаў.
Фалангі ступніПраксімальныя фалангі пальцаў ногі злучаюцца плюснафалангавымі суставамі (лац.: articulationes metatarsophalangeae) з плюснявымі касцямі (праксімальная фаланга вялікага пальца — з I плюснявой, указальнага — з II, сярэдняга — з III, безыменнага — з IV, мезенца — з V). Паміж сабой фалангі злучаюцца міжфалангавымі суставамі, вялікі палец ногі таксама мае толькі адзін міжфалангавы сустаў.
Іншыя жывёлы![]() КітападобныяУ кітападобных колькасць фаланг значна большая. Гэта тлумачыцца тым, што ў іх дыяфізы і эпіфізы фаланг касцянеюць асобна і ўтвараюць як бы самастойныя фалангі. ПтушкіНа задніх канечнасцях птушак можа быць ад дзвюх да чатырох пальцаў. У чатырохпальцых формаў колькасць фаланг звычайна 2—3—4—5, лічачы ад унутранага пальца вонкі, у трохпальцых 3—4—5. Вядомы шэраг выключэнняў: у буравеснікаў 1—3—4—5; у лелякоў 2—3—4—4, у некаторых стрыжоў 2—3—3—3. У двухпальцага афрыканскага страуса, у якога захаваліся трэці і чацвёрты палец, па 4 і 5 фаланг адпаведна. На крыле першы і трэці палец звычайна з адной фалангі, а другі з дзвюх, але і тут сустракаюцца выключэнні. Так, у дзённых драпежнікаў, курыных, амерыканскага страуса колькасць фаланг, лічачы ад унутранага пальца вонкі, 2—2—1; у качак, драфаў і іншых 2—3—1; у афрыканскага страуса 2—3—2; у казуара і ківі — толькі адзін палец з 3 фаланг. ПаўзуныКолькасць фаланг у паўзуноў невялікая, але непастаянная. Аднак на задніх канечнасцях выкапнёвай групы зверападобныя (Theromorpha), якая лічыцца продкам сысуноў, колькасць фаланг была той жа, што і ў сысуноў. У водных выкапнёвых груп заўраптэрыгій (Sauropterygia) і іхтыяптэрыгій (Ichtyopterygia), якія мелі плаўнікападобную канечнасць, што нагадвала такую ж канечнасць кітападобных, колькасць фаланг была вялікай, як і ў кітападобных. ЗемнаводныяНепастаянная колькасць фаланг і ў амфібій. У большасці выпадкаў у хвастатых амфібій (Urodela) пальцы маюць па дзве фалангі, акрамя чацвёртага, які мае тры, а ў бясхвостых (Anura) і пяты палец таксама мае тры фалангі. Дадатковыя пальцы складаюцца звычайна з адной фалангі, але часам і з дзвюх. У грызуна Pedetes так званы praepollex (prae — рудыментарны, pollex — вялікі палец кісці) складаецца з дзвюх фаланг і мае кіпцюр. Калі прымаць першы палец амфібій за praepollex і praehallux (hallux — вялікі палец ступні), то ён таксама складаецца з дзвюх фаланг. ВысновыПрыведзеныя лічбы могуць быць зведзены ў табліцу:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia