Брытанскі пісьменнік Джон Рональд Руэл Толкін (1892—1973) з’яўляецца стваральнікам цэлага выдуманага сусвету, які між іншага вызначаецца глыбока прапрацаванай анамастыкай. У выніку вялікай папулярнасці твораў Толкіна многія імёны персанажаў, назвы мясцовасцяў і іншых аб’ектаў яго легендарыума далі свае імёны разнастайным аб’ектам рэальнага свету. Спіс аб’ектаў, названых у гонар Дж. Р. Р. Толкіна і яго легендарыума ўключае ў сябе назвы астранамічных і геаграфічных аб’ектаў, віды жывёл і раслін, назвы кампаній і музычных гуртоў, а таксама іншыя вядомыя аб’екты.
Астранамічныя аб’екты
«Вока Саўрана»
Шэраг буйных астранамічных аб’ектаў, сярод якіх галактыкі, туманнасці і асобныя зоркі, маюць неафіцыйную назву «Вока Саўрана». Такое празванне астранамічныя аб’екты атрымоўваюць з-за візуальнага падабенства да Вока Саўрана з кінаадаптацыі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў». Аб’екты ў спісе ўпарадкаваны па аддаленасці ад Сонца, пачынаючы з самых далёкіх.
Сейфертаўская спіральная галактыка ў сузор’і Гончыя Псы, якая знаходзіцца на адлегласці 62 мільёнаў светлавых гадоў ад Сонца. Адна з самых яркіх актыўных галактык. У ядры галактыкі знаходзіцца сістэма з дзвюх звышмасіўных чорных дзірак[1]. Некаторыя астраномы празвалі галактыку «Вокам Саўрана» (англ.: Eye of Sauron)[2][3].
Падвойная зорная сістэма ў сузор’і Цэнтаўр, якая знаходзіцца на адлегласці 237 светлавых гадоў ад Сонца. Сістэма ўключае ў сябе зорку галоўнай паслядоўнасці HR 4796 A і чырвоны карлік HR 4796 B. Галоўная зорка сістэмы разам з кальцом нагадваюць вока, у сувязі з чым зорку часам называюць «Вока Саўрана» (англ.: Sauron's Eye)[9][10].
Найярчэйшая зорка ў сузор’і Паўднёвая Рыба і адна з найярчэйшых зорак на небе. Знаходзіцца на адлегласці 25 светлавых гадоў ад Сонца. Часопіс «New Scientist» назваў зорку «Вялікім Вокам Саўрана» (англ.: Great Eye of Sauron) з-за яе формы і астаткавага кальца, якія маюць падабенства з Вокам Саўрана з кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў»[11].
Астэроіды
У красавіку1982 года былі адкрыты першыя два астэроіды, якія атрымалі назвы, звязаныя з асобай Дж. Р. Р. Толкіна. Гэта астэроід (2675) Толкін, які атрымаў назву ў гонар самога пісьменніка, і астэроід (2991) Більба, названы ў гонар галоўнага героя кнігі «Хобіт». Аднак на працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў гэтая тэндэнцыя не была працягнута.
З адкрыццём новых і новых класаў астэроідаў няраз падымалася пытанне аб тым, каб называць астэроіды аднаго класа аднатыпнымі назвамі. Найбольш вядомым прыкладам такой традыцыі з’яўляюцца траянскія астэроіды Юпітэра, якім сістэматычна даюцца назвы па імёнах персанажаў Траянскай вайны, апісаных у Іліядзе. У адпаведнасці з гэтым выстаўляліся прапановы выкарыстоўваць у якасці назваў імёны з твораў Толкіна. Так у 2002 годзе разглядалася прапанова галандскага аўтара навукова-папулярных кніг і астранома-аматара Говерта Шылінга[en] выкарыстоўваць імёны з кніг Толкіна ў якасці назваў так званых «аб’ектаў з рассеяным дыскам» у поясе Койпера. Аднак у выніку абмеркавання на той момант рашэнне было адкладзена[12].
Так ці іначай, традыцыя даваць назвы астэроідам у гонар персанажаў з твораў Толкіна была ўсталявана. На працягу 2014 года такія назвы атрымалі адразу 4 астэроіды: Варда, Ільмарэ, Манвэ і Тарондар[13][14]. У 2016 годзе з’явіўся астэроід Саўран[15], у 2018 — Саруман[16].
Паводле міфалогіі Дж. Р. Р. Толкіна, Варда — каралевай зор, якая запальвае зоркі. Яна з’яўляецца бажаством, якое да нараджэння першых людзей стварыла зоркі і сузор’і. Яна таксама накіравала судны Сонца і Месяца на прызначаны ім курс вакол Зямлі.
Саўран — выдуманы персанаж фэнтэзійнага рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў». Ён стварыў Адзіны Пярсцёнак, каб кіраваць Пярсцёнкамі Улады. Астэроід перасякае арбіту Марса, і ў адпаведнасці з гэтым быў названы імем ваяўнічага персанажа.
Паводле міфалогіі Дж. Р. Р. Толкіна, Манвэ — галоўны сярод божастваў, якія кіруюць светам. Манвэ нясе асаблівую адказнасць за паветра і вятры. Ён прабывае ў Несмяротных землях, што знаходзяцца за акіянам на захад ад Серадзем’я. У справе атрымання звестак пра падзеі ў Серадзем’і Манвэ пакладаецца на царства арлоў на чале з Тарондарам.
Ніводзін іншы аўтар не з’яўляецца так шырока ўшанаваным у таксаноміі, як Джон Рональд Руэл Толкін[33][34]. На сённяшні дзень больш сотні таксонаў атрымалі навуковыя назвы ў гонар персанажаў і аб’ектаў з «Уладара Пярсцёнкаў», «Хобіта» і іншых твораў з Легендарыума Толкіна.
↑Davis, H. R.; Grismer, L. L.; Klabacka, R. L.; Muin, M. A.; Quah, E. S. H.; Anuar, S.; Wood, P. J.; Sites, J. W. (2016). "The phylogenetic relationships of a new Stream Toad of the genus Ansonia Stoliczka, 1870 (Anura: Bufonidae) from a montane region in Peninsular Malaysia". Zootaxa. 4103 (2): 137. doi:10.11646/zootaxa.4103.2.4.
↑Hastings, Alexander K.; Bloch, Jonathan I.; Jaramillo, Carlos A. (2014). "A new blunt-snouted dyrosaurid, Anthracosuchus balrogus gen. et sp. nov. (Crocodylomorpha, Mesoeucrocodylia), from the Palaeocene of Colombia". Historical Biology: 1–23. doi:10.1080/08912963.2014.918968.
↑Hedqvist, Karl-Johan (1977). "Two new genera and species of Pteromalidae from Brazil (Hymenoptera)". Entomologica Scandinavica. 8 (1): 78–80. doi:10.1163/187631277X00134.
↑Williamson, Thomas E.; Carr, Thomas D. (2012). "Bomburodon, a new name for the Paleocene mammal Bomburia Van Valen, 1978". Journal of Paleontology. 86 (3): 567–567. doi:10.1666/12-013.1.
↑Webb, S. David (1969). "The Pliocene Canidae of Florida". Bulletin of the Florida State Museum. 14 (4): 273–308. Архівавана з арыгінала 8 жніўня 2016. Праверана 17 лістапада 2018.
↑Minter, Leslie R. (Чэрвень 2003). "Two new cryptic species of Breviceps (Anura: Microhylidae) from Southern Africa". African Journal of Herpetology. 52 (1): 9–21. doi:10.1080/21564574.2003.9635473.