Сяргей Мікалаевіч Мельнік
Сяргей Мельнік (нар. 5 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Орша». Клубная кар’ераВыхаванец футбольнага клуба «Мінск». Выступаў за юнацкія каманды клуба, а ў сезоне 2013 трывала замацаваўся ў дубліруючым складзе «Мінска». Сезон 2014 таксама пачаў у дублі, але ў маі 2014 года быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспаспяхова[3]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У пачатку сезона 2015 гуляў за дубль віцебскага клуба. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:0). У студзені 2016 года, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў[5] і ў выніку прапусціў сезон 2016 з-за траўмы. У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смаргоні»[6], пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года[7]. Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[8], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9]. У жніўні 2018 года далучыўся да «Чысці». У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[10]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, дапамог ёй па выніках сезона перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2020 года пакінуў «Арсенал»[11]. У красавіку 2020 года стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК», дзе гуляў у стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі і ў кастрычніку пакінуў каманду. У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з рагачоўскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[12]. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» (які неўзабаве пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[13]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[14]. У лютым 2024 года стаў іграком «Оршы»[15]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia