Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Самусенка .
Таццяна Дзмітрыеўна Самусе́нка (у дзявоцтве — Пятрэнка ; 2 лютага 1938 , п. Астрашыцкі Гарадок , Мінскі раён , Мінская вобласць — 24 студзеня 2000 , Мінск ) — беларуская фехтавальшчыца (на рапірах ), трохразовая алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту СССР (1960). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1980).
Біяграфія
У 1962 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-канструктар.
Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры працавала дзіцячым трэнерам, потым дырэктарам спецыялізаванай школы. У 1994 годзе арганізавала і ўзначаліла Беларускі рэспубліканскі фехтавальны клуб «Залаты клінок». У 1994–2000 гадах з’яўлялася старшынёй Асацыяцыі ветэранаў фехтавання[ 2] .
Дасягненні
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка 1960, 1968, 1972 гадоў у камандным першынстве ў фехтаванні на рапірах, сярэбраны прызёр 1964
5-разовая чэмпіёнка свету 1963, 1965, 1966, 1970 гадоў у каманднай рапіры і 1966 года ў асабістым першынстве. Сярэбраны прызёр 1959 1962 1967 1969 гадоў у камандным першынстве, бронзавы прызёр 1959 года ў індывідуальнай рапіры.
Уладальніца Кубка Еўропы 1967 1969 гадоў у камандных спаборніцтвах.
Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы 1968 года ў камандных спаборніцтвах.
Васьміразовая чэмпіёнка СССР.
Зноскі
Літаратура
Самусе́нка Таццяна Дзмітрыеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн. : БелЭн , 1995. — С. 645. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9 .
Спасылкі
Спартсмены года Беларусі (паводле апытання журналістаў)
1950-я 1960-я
Алег Караваеў , Леанід Гейштар / Сяргей Макаранка , Уладзімір Гараеў (1960)
Марыя Іткіна , Алег Караваеў , Аляксандр Мядзведзь (1961)
Аляксандр Мядзведзь , Марыя Іткіна , Аляксей Балтоўскі (1962)
Аляксандр Мядзведзь , Марыя Іткіна , Эдуард Малафееў (1963)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Алена Валчэцкая (1964)
Эдуард Матусевіч , Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь (1965)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Таццяна Самусенка (1966)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Аляксей Ніканчыкаў (1967)
Аляксандр Мядзведзь , Алена Новікава (Бялова) , Рамуальд Клім (1968)
Алена Новікава , Тамара Шыманская , Аляксандр Мядзведзь (1969)
1970-я
Віталь Пархімовіч , Аляксандр Мядзведзь , Аляксей Ніканчыкаў (1970)
Аляксандр Мядзведзь , Тамара Лазаковіч , Мікалай Хохал (1971)
Вольга Корбут , Алена Бялова , Мікалай Гарбачоў (1972)
Аляксандр Кедзяраў , Вольга Корбут , Васіль Сюльжын (1973)
Аляксандр Раманькоў , Вольга Корбут , Уладзімір Зубкоў (1974)
Валерый Шарый , Мікалай Астапкович / Віктар Вараб’ёў , Алена Бялова (1975)
Валерый Шарый , Уладзімір Камінскі , Аляксандр Газаў (1976)
Аляксандр Раманькоў і Алена Бялова (1977)
Нэлі Кім і Уладзімір Тайнікаў (1978)
Нэлі Кім , Генадзь Валюкевіч , Аляксандр Грыгор’еў (1979)
1980-я
Уладзімір Парфяновіч , Леанід Тараненка , Нэлі Кім (1980)
Уладзімір Парфяновіч , Ігар Каныгін , Алена Хлопцава (1981)
Уладзімір Парфяновіч , Аляксандр Раманькоў , Мікалай Дзядоў (1982)
Аляксандр Раманькоў , Уладзімір Парфяновіч , Аляксандр Курловіч (1983)
Леанід Тараненка , Анатоль Гантварг , Сяргей Каснаўскас (1984)
Ігар Жалязоўскі , Анатоль Гантварг , Юрый Балабанаў (1985)
Ігар Жалязоўскі , Ігар Басінскі , Зоя Садоўская (1986)
Ігар Басінскі , Аляксандр Курловіч , Наталля Зверава (1987)
Марына Лобач , Вячаслаў Яноўскі , Святлана Багінская (1988)
Аляксандр Тучкін , Сяргей Гоцманаў , Юрый Крывахіжа , Святлана Багінская , Ігар Жалязоўскі ([989)
1990-я
Леанід Тараненка , Святлана Багінская , Віталь Шчэрба (1990)
Ігар Жалязоўскі , Аляксандр Курловіч , Алена Рудкоўская (1991)
Віталь Шчэрба , Аляксандр Курловіч , Алена Рудкоўская (1992)
Ігар Жалязоўскі , Віталь Шчэрба , Наталля Зверава (1993)
Іван Іванкоў , Аляксандр Курловіч , Святлана Парамыгіна (1994)
Наталля Шыколенка , Віталь Шчэрба , Эліна Зверава (1995)
Кацярына Хадатовіч , Віталь Шчэрба , Наталля Сазановіч (1996)
Іван Іванкоў , Аляксандр Гукаў , Кацярына Хадатовіч (1997)
Уладзімір Самсонаў , Іван Іванкоў , Аляксей Айдараў (1998)
Кацярына Карстэн (Хадатовіч) , Вадзім Сашурын , Юлія Раскіна (1999)
2000-я 2010-я