Аляксандра Віктараўна Герасіменя
Алякса́ндра Ві́ктараўна Герасіме́ня (нар. 31 снежня 1985, Мінск) — беларуская плыўчыха. Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года (50 і 100 метраў вольным стылем), бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года (50 метраў вольным стылем), уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы як на «доўгай вадзе» (басейн 50 метраў), так і на кароткай (басейн 25 метраў). У кастрычніку 2020 года ўзначаліла незалежны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Спартыўная кар’ераЧэмпіёнка Чэмпіянату свету 2011 года ў Шанхаі, чэмпіёнка і сярэбраная прызёрка Чэмпіянату Еўропы 2010 года ў Будапешце. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года. Рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў. ![]() Двухразовая срэбраная прызёрка Летняй Алімпіяды 2012 года ў Лондане. Аляксандра Герасіменя выйграла 2 жніўня 2012 года срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на Алімпійскіх гульнях. Затым 4 жніўня яна заняла 2-е месца на дыстанцыі 50 м вольным стылем. 15 снежня 2013 года Аляксандра Герасіменя выйграла свой 20-ы медаль у кар’еры на Алімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы. На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 15 жніўня 2016 года Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 50 м вольным стылем, устанавіўшы новы рэкорд Беларусі — 24,11 сек. Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту 2014 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[1]. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама на дыстанцыі 50 м на спіне[2]. 27 ліпеня 2017 года, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, заваявала бронзу чэмпіянату свету па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне з вынікам 27,23 (рэкорд Беларусі). Грамадска-палітычная дзейнасць18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3]. Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[4] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзенне паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы. У кастрычніку 2020 года пераехала ў Вільнюс і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці[5]. Адказная за маладзёжную палітыку і спорт у Народным антыкрызісным упраўленні[6]. 26 снежня 2022 года ў Беларусі завочна прысуджана да 12 гадоў пазбаўлення волі[7]. Узнагароды
Сям’яМуж Аляксандры вядомы беларускі плывец Яўген Цуркін[11]. У 2018 годзе нарадзіла дачку Сафію[12]. Зноскі
Спасылкі
Інтэрв’ю і артыкулы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia