Уладзімір Анатольевіч Зубкоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Зубкоў .
Уладзімір Анатольевіч Зубкоў (30 красавіка 1948 Новасібірск , СССР ) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю , трэнер, чатырохкратны чэмпіён свету (1971, 1973, 1974, 1975), прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1971 ).
Біяграфія
Уладзімір Зубкоў пачаў займацца спортам у родным горадзе Новасібірску . Першы трэнер — Віктар Кузняцоў . Рост 150 см. Выступаў у найлягчэйшай вазе.
На міжнародных спаборніцтвах Зубкоў адразу выявіў сябе як выдатны барэц. На чэмпіянаце свету па барацьбе 1970 года, у Эдмантане , дэбютант Уладзімір Зубкоў дабраўся да фіналу, дзе саступіў вопытнаму Георгэ Берчану , з Румыніі , які стаў двухразовым чэмпіёнам. Пасля гэтага Зубкоў выйграў чатыры запар чэмпіянату свету: 1971, 1973, 1974 і 1975 гадоў (у 1972 годзе чэмпіянат не праводзіўся з-за алімпіяды ).
Скончыў у 1974 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры .
Сімвалічна, што на апошнім чэмпіянаце свету 1975 года ў Мінску , ён узяў рэванш у таго ж Георгэ Берчану , стаўшы чатырохкратным чэмпіёнам свету.
У 1977 годзе Уладзімір Зубкоў завяршыў спартыўную кар’еру. З 1978 года трэнер. З 1981 года ў Рэспубліканскай комплекснай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства .
Працаваў са зборнай Беларусі . У наш час — трэніруе зборную Аўстрыі па барацьбе [ 1] .
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Спартсмены года Беларусі (паводле апытання журналістаў)
1950-я 1960-я
Алег Караваеў , Леанід Гейштар / Сяргей Макаранка , Уладзімір Гараеў (1960)
Марыя Іткіна , Алег Караваеў , Аляксандр Мядзведзь (1961)
Аляксандр Мядзведзь , Марыя Іткіна , Аляксей Балтоўскі (1962)
Аляксандр Мядзведзь , Марыя Іткіна , Эдуард Малафееў (1963)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Алена Валчэцкая (1964)
Эдуард Матусевіч , Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь (1965)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Таццяна Самусенка (1966)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Аляксей Ніканчыкаў (1967)
Аляксандр Мядзведзь , Алена Новікава (Бялова) , Рамуальд Клім (1968)
Алена Новікава , Тамара Шыманская , Аляксандр Мядзведзь (1969)
1970-я
Віталь Пархімовіч , Аляксандр Мядзведзь , Аляксей Ніканчыкаў (1970)
Аляксандр Мядзведзь , Тамара Лазаковіч , Мікалай Хохал (1971)
Вольга Корбут , Алена Бялова , Мікалай Гарбачоў (1972)
Аляксандр Кедзяраў , Вольга Корбут , Васіль Сюльжын (1973)
Аляксандр Раманькоў , Вольга Корбут , Уладзімір Зубкоў (1974)
Валерый Шарый , Мікалай Астапкович / Віктар Вараб’ёў , Алена Бялова (1975)
Валерый Шарый , Уладзімір Камінскі , Аляксандр Газаў (1976)
Аляксандр Раманькоў і Алена Бялова (1977)
Нэлі Кім і Уладзімір Тайнікаў (1978)
Нэлі Кім , Генадзь Валюкевіч , Аляксандр Грыгор’еў (1979)
1980-я
Уладзімір Парфяновіч , Леанід Тараненка , Нэлі Кім (1980)
Уладзімір Парфяновіч , Ігар Каныгін , Алена Хлопцава (1981)
Уладзімір Парфяновіч , Аляксандр Раманькоў , Мікалай Дзядоў (1982)
Аляксандр Раманькоў , Уладзімір Парфяновіч , Аляксандр Курловіч (1983)
Леанід Тараненка , Анатоль Гантварг , Сяргей Каснаўскас (1984)
Ігар Жалязоўскі , Анатоль Гантварг , Юрый Балабанаў (1985)
Ігар Жалязоўскі , Ігар Басінскі , Зоя Садоўская (1986)
Ігар Басінскі , Аляксандр Курловіч , Наталля Зверава (1987)
Марына Лобач , Вячаслаў Яноўскі , Святлана Багінская (1988)
Аляксандр Тучкін , Сяргей Гоцманаў , Юрый Крывахіжа , Святлана Багінская , Ігар Жалязоўскі ([989)
1990-я
Леанід Тараненка , Святлана Багінская , Віталь Шчэрба (1990)
Ігар Жалязоўскі , Аляксандр Курловіч , Алена Рудкоўская (1991)
Віталь Шчэрба , Аляксандр Курловіч , Алена Рудкоўская (1992)
Ігар Жалязоўскі , Віталь Шчэрба , Наталля Зверава (1993)
Іван Іванкоў , Аляксандр Курловіч , Святлана Парамыгіна (1994)
Наталля Шыколенка , Віталь Шчэрба , Эліна Зверава (1995)
Кацярына Хадатовіч , Віталь Шчэрба , Наталля Сазановіч (1996)
Іван Іванкоў , Аляксандр Гукаў , Кацярына Хадатовіч (1997)
Уладзімір Самсонаў , Іван Іванкоў , Аляксей Айдараў (1998)
Кацярына Карстэн (Хадатовіч) , Вадзім Сашурын , Юлія Раскіна (1999)
2000-я 2010-я