У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Жалязоўскі.
Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі (1 чэрвеня1963, Орша, Беларуская ССР — 12 чэрвеня2021) — беларускі канькабежац, заслужаны майстар спорту СССР (1985). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1994). 5 разоў прызнаваўся лепшым спартсменам года Беларусі па выніках апытання спартыўных журналістаў (1985, 1986, 1989, 1991, 1993).
Ігар Жалязоўскі на чэмпіянаце свету па спрынтарскім шматбор’і, Нідэрланды, 24.2.1985
Адзін з наймацнейшых у свеце канькабежцаў-спрынтараў ў 1980-90-х гг. Неаднаразовы рэкардсмен свету (у 1983-89) на дыстанцыі 1000 і 1500 м і ў спрынтэрскім мнагабор’і. Срэбны (1994) і бронзавы (1988) прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м, шасціразовы чэмпіён свету па спрынтарскім шматбор’і (1985, 1986, 1989, 1991-93), пяціразовы чэмпіён СССР па спрынтарскім шматбор’і (1985, 1986, 1989-91), шматразовы чэмпіён краіны (у 1984-91) на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м атрымаў 30 перамог на этапах Кубка свету (1985—1993). Уладальнік Кубка свету на дыстанцыі 1000 м (у 1991—1993). Рэкардсмен свету на дыстанцыях 1000 і 1500 м, а таксама ў спрынтэрскім мнагабор’і.
З 1995 года на адміністрацыйнай працы: прэзідэнт Беларускага саюза канькабежцаў (1996—2005), член НАК Беларусі, быў першым прэзідэнтам Параалімпійскага камітэта Беларусі (1996—2001).
Жалязоўскі Ігар Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 305. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.