Маці і асабісты трэнер Ганны Тарасюк. Сястра лёгкаталеткі Таццяны Шыколенкі.
Спартыўная кар’ера
Пачала займацца лёгкай атлетыкай у 1979 годзе. Выступала за ВФСТ «Дынама» (Мінск). Трэніравалася пад кіраўніцтвам М. М. Аўсяніка і А. З. Дзмітрусенкі.
У 1983 годзе заваявала тытул чэмпіёнкі СССР сярод юніораў у спаборніцтвах па кіданні дзіды. Праходзіла службу ў спартыўнай камандзе Узброеных Сіл МУС РБ. У 1987 г. прымала ўдзел ў Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Рыме. У 1988 г. у спаборніцтвах па кіданні дзіды выйграла Кубак Еўропы.
Пры падрыхтоўцы да Чэмпіяната свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа ў 1991 г. атрымала сур’ёзную траўмы нагі, тым не менш паехала і выступіла на чэмпіянаце, заняўшы 11-ае месца. Даволі хутка стан здароўя Наталлі выправіўся, і ў 1992 г. яна выйграла першынства СССР з с лепшым па тым часе ў свеце вынікам.
Асабісты рэкорд — кіданне дзіды на 71,40 м (1994).
Пераможца першынств СССР, шасцікратная чэмпіёнка СССР (1988—1992), чэмпіёнка і рэкардсменка СНД (1992), уладальніца Кубка Еўропы і свету (1994), пераможца Спартакіядаў народаў СССР (1986, 1990), чэмпіёнка міра (1995), срэбная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў 1992 г.[3]
Крыніцы
↑ абNatalya Shikolenko // World Athletics database