Аляксандра Алегаўна Раманоўская
Аляксандра Алегаўна Раманоўская (нар. 22 жніўня 1996, Мінск, Беларусь) — беларуская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў акрабатыцы. Чэмпіёнка свету (2019), найлепшая спартсменка года Беларусі. БіяграфіяПачала займацца фрыстайлам у 2005 годзе, бацькі таксама займаюцца спортам[2]. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. У вольны час любіць чытаць і вязаць[2]. Чэмпіёнка свету па лыжнай акрабатыцы і спартсменка года ў Беларусі — 2019 па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама» Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Раманаўская актыўна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісала ліст спартсменаў з патрабаваннямі да ўлады аб спыненні гвалту і правядзенні паўторных прэзідэнцкіх выбараў, таксама ўступіла ў Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі. Удзельнічала ў запісе відэазваротаў да спартыўных чыноўнікаў супраць ціску на спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю. 6 кастрычніка 2020 года на сходзе фрыстайлістаў галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай Мікалаю Казеку паведамілі, што чэмпіёнка «звольнена за прагулы»[3]. У лістападзе 2020 года Аляксандра Раманоўская выставіла на аўкцыён залаты медаль Універсіяды 2019 года ў Краснаярску за $900 і прадала яго ў выніку таргоў за $15 тыс. Грошы, атрыманыя за медаль, пайшлі ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці для падтрымкі спартсменаў, якія пацярпелі ад дзейнасці рэжыму Лукашэнкі[4]. Спартыўная кар’ераЗ 2011 года трэніруецца пад кіраўніцтвам Мікалая Казекі. Праз год, у 2012 годзе, дэбютавала на спаборніцтвах Кубка свету, на дамашнім беларускім этапе[2]. У 2015 годзе брала ўдзел у чэмпіянаце свету сярод юніёраў у К’еза-ін-Вальмаленка, дзе заняла першае месца ў асабістай акрабатыцы. У 2015 годзе таксама адбыўся дэбют на дарослым чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Крайшбергу, дзе фрыстайлістка заняла 11-е месца. У заліку Кубка свету сезона 2014/2015 Раманоўская стала 33-й, атрымаўшы перамогу на адным з этапаў (у Лэйк-Плэсідзе)[2]. У 2017 годзе выступіла на другім для сябе чэмпіянаце свету ў іспанскай Сьера-Невада, але стала там толькі 19-й у асабістай акрабатыцы[2]. На Алімпіядзе ў Карэі ў 2018 годзе заняла 14-е месца[2]. Сезон завяршыла на 25-м месцы ў агульным заліку і на 4-м сярод фрыстайлістак-акрабатак, што на той момант стала найлепшым яе дасягненнем[5]. У 2019 годзе выйграла тытул чэмпіёнкі свету ў акрабатычных скачках на першынстве планеты ў амерыканскім Парк-Сіці, штат Юта[6]. У суперфінале выконвала другі па складанасці скачок, атрымаўшы ад суддзяў 113,18 бала, апярэдзіўшы расіянку Любоў Нікіціну на 23,3 бала[7]. Праз тыдзень у Маскве атрымала другую перамогу на этапах Кубка свету[8]. У 2019 годзе на зімовай Універсіядзе 2019 года ў Краснаярску атрымала перамогу ў асабістай акрабатыцы[9], у фінале набраўшы 100,29 бала. Затым стала двухразовай чэмпіёнкай Універсіяды ў пары з Арцёмам Башлаковым, абышоўшы расіян Крысціну Спірыдонаву і Станіслава Нікіціна на 1,15 бала. З 128 баламі ў заліку акрабатыкі заняла дзевятае месца, сярод усіх фрыстайлістаў стала 47-й у сезоне[5]. Перамогі
Грамадская дзейнасць18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[12]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia