Тамара Мікалаеўна Шыманская У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шыманская .
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Папова .
Тамара Мікалаеўна Папова (у дзявоцтве Шыма́нская ; 27 лютага 1948 , в. Вялікая Мядзвядка , Карэліцкі раён , Гродзенская вобласць ) — беларуская вяслярка-байдарачніца . Заслужаны майстар спорту СССР (1970 ). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі (1998 ). Выдатнік адукацыі Беларусі (1998 ).
Біяграфія
Скончыла ў 1971 годзе Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум , у 1975 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры . З 1969 спартсмен-інструктар Спорткамітэта Беларусі , з 1977 старшы трэнер комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Мінскага абласнога савета добраахвотнага спартыўнага таварыства (ДСТ) «Буравеснік». З 1985 года інструктар-метадыст Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства па водных відах спорту, з 1989 года дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па веславанні на байдарках і каноэ ДСТ «Працоўныя рэзервы».
У 1990 —1993 гадах — начальнік Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ДСТ «Працоўныя рэзервы», з 1994 года — галоўны трэнер па веславанні на байдарках і каноэ Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь . З 1991 года — член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь . З 1990 года — член прэзідыума Асацыяцыі каноэ Беларусі . Суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі (1994). З 1999 года — інструктар Параалімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь , з 2001 года — галоўны трэнер Дырэктарата нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па інваспорце .
Спартыўная дасягненні
Чэмпіёнка свету (1970 , Капенгаген ) на байдарцы-чацвёрцы , сярэбраны (1970 ) і бронзавы (1971 , Бялград ) прызёр на байдарцы-двойцы . Чэмпіёнка свету і Еўропы (1973, г. Тамперэ , Фінляндыя ) на байдарцы-чацвёрцы. Абсалютная чэмпіёнка Еўропы (1969 , Масква ) на байдарцы-адзіночцы , байдарцы-двойцы, байдарцы-чацвёрцы. Чэмпіёнка СССР на байдарцы-адзіночцы (1969 ), байдарцы-двойцы (1969 , 1970 ), байдарцы-чацвёрцы (1972 ), у эстафеце 4 х 500 м на байдарцы-адзіночцы (1973 ). Усе перамогі дасягнуты на дыстанцыі 500 м.
З 1994 года праводзіцца міжнароная рэгата на прыз Шыманскай.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Спартсмены года Беларусі (паводле апытання журналістаў)
1950-я 1960-я
Алег Караваеў , Леанід Гейштар / Сяргей Макаранка , Уладзімір Гараеў (1960)
Марыя Іткіна , Алег Караваеў , Аляксандр Мядзведзь (1961)
Аляксандр Мядзведзь , Марыя Іткіна , Аляксей Балтоўскі (1962)
Аляксандр Мядзведзь , Марыя Іткіна , Эдуард Малафееў (1963)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Алена Валчэцкая (1964)
Эдуард Матусевіч , Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь (1965)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Таццяна Самусенка (1966)
Рамуальд Клім , Аляксандр Мядзведзь , Аляксей Ніканчыкаў (1967)
Аляксандр Мядзведзь , Алена Новікава (Бялова) , Рамуальд Клім (1968)
Алена Новікава , Тамара Шыманская , Аляксандр Мядзведзь (1969)
1970-я
Віталь Пархімовіч , Аляксандр Мядзведзь , Аляксей Ніканчыкаў (1970)
Аляксандр Мядзведзь , Тамара Лазаковіч , Мікалай Хохал (1971)
Вольга Корбут , Алена Бялова , Мікалай Гарбачоў (1972)
Аляксандр Кедзяраў , Вольга Корбут , Васіль Сюльжын (1973)
Аляксандр Раманькоў , Вольга Корбут , Уладзімір Зубкоў (1974)
Валерый Шарый , Мікалай Астапкович / Віктар Вараб’ёў , Алена Бялова (1975)
Валерый Шарый , Уладзімір Камінскі , Аляксандр Газаў (1976)
Аляксандр Раманькоў і Алена Бялова (1977)
Нэлі Кім і Уладзімір Тайнікаў (1978)
Нэлі Кім , Генадзь Валюкевіч , Аляксандр Грыгор’еў (1979)
1980-я
Уладзімір Парфяновіч , Леанід Тараненка , Нэлі Кім (1980)
Уладзімір Парфяновіч , Ігар Каныгін , Алена Хлопцава (1981)
Уладзімір Парфяновіч , Аляксандр Раманькоў , Мікалай Дзядоў (1982)
Аляксандр Раманькоў , Уладзімір Парфяновіч , Аляксандр Курловіч (1983)
Леанід Тараненка , Анатоль Гантварг , Сяргей Каснаўскас (1984)
Ігар Жалязоўскі , Анатоль Гантварг , Юрый Балабанаў (1985)
Ігар Жалязоўскі , Ігар Басінскі , Зоя Садоўская (1986)
Ігар Басінскі , Аляксандр Курловіч , Наталля Зверава (1987)
Марына Лобач , Вячаслаў Яноўскі , Святлана Багінская (1988)
Аляксандр Тучкін , Сяргей Гоцманаў , Юрый Крывахіжа , Святлана Багінская , Ігар Жалязоўскі ([989)
1990-я
Леанід Тараненка , Святлана Багінская , Віталь Шчэрба (1990)
Ігар Жалязоўскі , Аляксандр Курловіч , Алена Рудкоўская (1991)
Віталь Шчэрба , Аляксандр Курловіч , Алена Рудкоўская (1992)
Ігар Жалязоўскі , Віталь Шчэрба , Наталля Зверава (1993)
Іван Іванкоў , Аляксандр Курловіч , Святлана Парамыгіна (1994)
Наталля Шыколенка , Віталь Шчэрба , Эліна Зверава (1995)
Кацярына Хадатовіч , Віталь Шчэрба , Наталля Сазановіч (1996)
Іван Іванкоў , Аляксандр Гукаў , Кацярына Хадатовіч (1997)
Уладзімір Самсонаў , Іван Іванкоў , Аляксей Айдараў (1998)
Кацярына Карстэн (Хадатовіч) , Вадзім Сашурын , Юлія Раскіна (1999)
2000-я 2010-я