23 чэрвеня 2022 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Уладзіміра Мацкевіча да 5 гадоў узмоцненага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматуму» 25 кастрычніка 2020 года, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале [10].
Абодва дзеда (Касьян Мацкевіч — па бацьку, Карп Лазавік — па маці) з пачаткам ваеннай агрэсіі супраць Польшчы ў верасні 1939 года былі мабілізаваныя ў Войска Польскае, трапілі ў савецкі палон. Потым пры фарміраванні Арміі Андэрса ўступілі ў яе, ваявалі ў Егіпце, Італіі і Францыі (Касьян Мацкевіч за ўдзел у бітве пад Монтэ-Касіна(бел. (тар.)) (бел. быў узнагароджаны брытанскім ваенным ордэнам). У 1948 годзе абодва вярнуліся ў Беларусь (Касьян Мацкевіч — з Францыі, Карп Лазавік — з Вялікабрытаніі) і праз некалькі гадоў разам з сем’ямі былі дэпартаваныя ў Сібір. Бацька і маці У. У. Мацкевіча пазнаёміліся ў ссылцы, якую адбывалі ў г. Чарамхова (Іркуцкая вобл.), там жа пабраліся шлюбам і абзавяліся дзецьмі[11][12][13][14].
Уся сям’я вярнулася ў Беларусь у кастрычніку 1966 года і пасялілася ў Гродне[11].
У 1976—1982 гадах, а таксама ў 1983—1987 гадах вучыўся, працаваў і жыў у Ленінградзе, у 1982—1983 гадах — у Вільнюсе, у 1987—1992 гадах — у Ліепаі і Рызе, у 1992—1994 гадах — у Маскве. У красавіку 1994 года канчаткова вярнуўся ў Беларусь, пасяліўся ў Мінску і праз год атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь[11].
Дэмабілізаваўшыся з войска, паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЛДУ) і ў 1977 годзе стаў студэнтам факультэта псіхалогіі ЛДУ, пасля заканчэння вучобы абараніў дыплом па спецыяльнасці «Інжынерная псіхалогія»[14][15].
У 1982 годзе пасля заканчэння ЛДУ па размеркаванні быў накіраваны ў Вільнюс[11], дзе дзякуючы Аўшры Аўгусцінавічутэ(літ.) (бел. пазнаёміўся з урачом-псіхіятрам і псіхатэрапеўтам А. Я. Аляксейчыкам(літ.) (бел.[18], семінары якога наведваў на працягу 8 гадоў, пачынаючы з 1985 года. Называе А. Я. Аляксейчыка ў ліку сваіх настаўнікаў[13][16].
У 1978 годзе на адной з студэнцкіх канферэнцый адбылося знаёмства з П. Г. Шчадравіцкім(руск.) (бел., ад якога атрымаў запрашэнне прыняць удзел у зімовай студэнцкай школе Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у межах гэтай школы завязаў знаёмства з Ю. В. Грамыкам(руск.) (бел.[23].
Быў запрошаны на чацвярговы семінар «Камісіі па мысленню» ў НДІ агульнай і педагагічнай псіхалогіі АПН СССР, які праходзіў у снежні 1978 года. На гэтым семінары пазнаёміўся ўласна з Г.П. Шчадравіцкім(руск.) (бел. і шэрагам іншых сталых удзельнікаў ММГ[23]. Пасля гэтага пачаў наведваць метадалагічныя семінары ў Маскве, чытаць кнігі і стэнаграмы семінараў[13], падражаючы маскоўскаму метадалагічнаму семінару, разам з аднакурснікамі арганізаваў семінар на псіхфаку ЛДУ[24]
Студэнцкі дыплом пісаў на тэму, у якой разгортваў ідэі, узятыя з кнігі В. Я. Дуброўскага і Л. П. Шчадравіцкага «Проблемы системного инженерно-психологического проектирования» (М., 1971)[20].
У 1988 годзе ўзяў удзел у АДГ-60 «Эксперыменты і эксперыментаванне ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў» (Калінінград, кір. Г. П. Шчадравіцкі)[25], пасля якой атрымаў запрашэнне ад Г. П. Шчадравіцкага(руск.) (бел. ўдзельнічаць у наступных АД-гульнях у складзе каманды гульнятэхнікаў. У чарговай АДГ удзельнічаў як памочнік П. Г. Шчадравіцкага(руск.) (бел., пасля гэтага стаў пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў, якія ладзіліся бацькам і сынам Шчадравіцкімі[23].
З’яўляючыся выкладчыкам Ліепайскага педінстытута, увёў у прастору СМД-метадалогіі ўдзельнікаў дзеючага інстытуцкага семінара[21][25], у межах семінара аформілася праектная група, якая занялася распрацоўкай праектаў у сферы адукацыі, прыняла ўдзел у рэарганізацыі службы быту г. Ліепая, распрацавала праект па развіцці гэтага горада[25].
Удзел у дзейнасці ШКП
Браў удзел (на канцэптуальным узроўні) у стварэнні Школы культурнай палітыкіАрхівавана 24 мая 2015. (ШКП, Масква)[23], быў удзельнікам АДГ па тэме перабудовы і развіцця савецкага кінематографа (кір. П. Г. Шчадравіцкі, 1988), па выніках якой у 1989 годзе ў П. Г. Шчадравіцкага атрымалася стварыць пры Союзе кінематаграфістаў СССР падраздзяленне, атрымаўшае назву «Школа культурнай палітыкі і менеджэраў культуры»[23][26]. У. У. Мацкевіч браў удзел у дзейнасці ШКП у якасці эксперта-кансультанта[27][28][29].
З 1989 года працаваў у лабараторыі метадалогіі ўпраўлення Заходняга філіяла УНДІ эканомікі рыбнай гаспадаркі (УНДІЭРГ), браў удзел у правядзенні стратэгічных мерапрыемстваў (АДГ і ўпраўленчыя сесіі)[21][30][31].
У 1990 годзе заснаваў Рыжскае аддзяленне Школы культурнай палітыкі[23][26][28] з мэтай рэалізацыі ідэі стварэння Калегіума ў сферы адукацыі Латвіі[25]. Арганізаваў і правёў 9 АД-гульняў (у тым ліку некалькі для Міністэрства адукацыі Латвійскай ССР)[25]. Некаторыя тэмы, якія распрацоўваліся і абмяркоўваліся ў межах Рыжскага аддзялення ШКП, знайшлі сваё адлюстраванне ў кнізе «Полемические этюды об образовании»(недаступная спасылка) (Ліепая, 1993; Мінск, 2008, ISBN 978-985-6783-44-2)[25].
Праграма культурнай палітыкі для Беларусі: абвяшчэнне і рэалізацыя
Вокладка часопіса «Культурная палітыка», № 0, 1994.
У 1982 годзе, пасля заканчэння ЛДУ, па размеркаванні быў накіраваны на Вільнюскі радыётэхнічны завод, працаваў у бюро тэхнічнай эстэтыкі, але ж праз 8 месяцаў вымушаны быў звольніцца, бо з-за адмовы ў прадастаўленні доступу да сакрэтнай дакументацыі далей не меў магчымасці працаваць па спецыяльнасці на заводзе, які адносіўся да прадпрыемстваў ваеннага прызначэння[11][14].
Вярнуўся ў Ленінград, пасля 7 месяцаў беспрацоўя, быў прыняты на працу ў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (ЛІІЧТ) на новаўтвораную кафедру прыкладной псіхалогіі, сацыялогіі і педагогікі, якую арганізаваў і ўзначаліў В.М. Алахвердаў(руск.) (бел.[24]. Гэтая кафедра з’яўлялася першай гуманітарнай кафедрай у тэхнічных ВНУ СССР [32], была ўтворана на базе бюро (лабараторыі) канкрэтных сацыяльных даследаванняў ЛІІЧТ, з якім У. У. Мацкевіч супрацоўнічаў яшчэ ў студэнцкія гады[14][15][24].
У ЛІІЧТ рыхтаваў дыспетчарскі персанал для метрапалітэна, пасля — працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам бюро (лабараторыяй) канкрэтных сацыяльных даследаванняў, загадчыкам кафедры прыкладной псіхалогіі, сацыялогіі і педагогікі[11][15][24].
За час працы ў ЛІІЧТ падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю, але да яе абароне дапушчаны не быў па прычыне нежадання ўступаць у КПСС[14].
На момант пачатку перабудовы ўжо шчыльна займаўся праблемамі адукацыі і пытаннямі яе рэфармавання, падрыхтаваў новую дысертацыю па гэтай тэматыцы, аднак яе таксама не ўдалося абараніць[11][14].
У 1988 годзе ў межах наватарскага руху ў адукацыі арганізаваў у Ліепайскім педінстытуце філасофска-метадалагічны семінар, які вельмі хутка ператварыўся ў праектную групу, якая працавала над праектамі ў сферы адукацыі і канкрэтна над рэарганізацыяй Ліепайскага педінстытута[11][25]. Таксама браў удзел у дзейнасці семінара па праблемах адукацыі ў Рызе[33]. У сваёй дзейнасці актыўна супрацоўнічаў з Міністэрствам адукацыі ЛатССР[25].
Пачынаючы з 1993 года, уключыўся ў працу па распрацоўцы праграмы рэформы адукацыі ў Беларусі, на пачатковым этапе шчыльна супрацоўнічаў з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь[11].
У траўні 1993 года атрымаў запрашэнне прачытаць у Мінску лекцыі па тэме стандартызацыі і тэхналагізацыі адукацыі, пасля — пачаў праводзіць пастаянна дзеючы семінар для аспірантаў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі (з 1997 года — Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Мінск)[11][34][35]. У межах гэтага семінара было прачытана некалькі курсаў лекцый, а таксама падрыхтаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў і работ, накіраваных на асэнсаванне і рэфармаванне сістэмы адукацыі ў Беларусі:
У чэрвені 1993 года для Міністэрства адукацыі была складзена службовая запіска па праблеме распрацоўкі стандартаў адукацыі[34];
У снежні 1993 года ў Мінску была праведзена міжнародная канферэнцыя «Адукацыя і павышэнне кваліфікацыі работнікаў адукацыі: метадалагічныя, упраўленчыя і псіхолага-педагагічныя аспекты»[11][34];
У кастрычніку 1994 года па замове міністра адукацыі В. І. Стражава была праведзена ўпраўленчая сесія-семінар (у фармаце АД-гульні) «Развіццё сістэмы школьнай адукацыі: стан і перспектывы» з удзелам кіруючага складу Міністэрства адукацыі, кіраўнікоў усіх дзяржаўных навукова-даследчых інстытутаў адукацыі (Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, Інстытута павышэння кваліфікацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Нацыянальнага інстытута адукацыі), прадстаўнікоў мясцовых органаў улады (абласных, раённых і гарадскіх аддзелаў народнай адукацыі), дырэктараў дзяржаўных і прыватных школ, рэктараў ВНУ, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, шэрагу грамадскіх аб’яднанняў і фондаў, СМІ. Па выніках сесіі-семінара была падрыхтавана брашура «О реформе образования в Беларуси образца 1994 года» (т.зв. «Зялёны сшытак»; Мн., 1994), дзе былі прадстаўлены асноўныя вынікі-ацэнкі аб’ёму работ, неабходных для правядзення рэформы адукацыі, пазначаныя асноўныя праблемныя кропкі, намечаны чарнавы план работ[11][34][36]. Аднак гэтыя рэкамендацыі беларускім Міністэрствам адукацыі прынятыя не былі[11].
Па выніках дзейнасці метадалагічнага семінара ў рамках СМД-падыходу(руск.) (бел. была абаронена кандыдацкая дысертацыя на тэму «Праектаванне дзейнасных сістэм адукацыі: метадолага-педагагічныя аспекты» (С. А. Крупнік, 1997), а таксама падрыхтаваныя да абароны доктарскія дысертацыі па тэмах: «Мадэляванне дзейнасці спецыяліста-прафесіянала» (А. Д. Лашук) і «Тэорыя і практыка падрыхтоўкі менеджэраў адукацыі» (С. А. Мацкевіч), акрамя гэтага на акадэмічным узроўні былі сфармаваныя і ўкаранёныя ў навучальны працэс новыя для Беларусі навуковыя прадметы: «Дзейнасная педагогіка», «Праектаванне і праграмаванне ў адукацыі», «Тэорыя сістэм і дзейнасці»[35].
У 1996 годзе па замове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у складзе экспертнай групы падрыхтаваў альтэрнатыўны афіцыйнаму «Оргпраект рэформы адукацыі ў Беларусі» (Оргпроект реформы образования Республики Беларусь. — Мн., 1995. — УДК 37.014.3(476)(083.9))[11][15][34][36]. Складзены праект таксама не быў прыняты да рэалізацыі[11][34], а кафедра ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі, якая складала аснову для рэалізацыі падрыхтаванага праекта рэформ, стала падвяргацца ціску з боку Міністэрства адукацыі[34].
Працягнуў распрацоўку праекта рэформы адукацыі самастойна ў межах «Праграмы абнаўлення гуманітарнай адукацыі» Фонда Сораса(руск.) (бел. ў Беларусі, у выніку чаго ў 1997 годзе з’явілася «Канцэпцыя абнаўлення гуманітарнай адукацыі» (з кон. 1996 года рамкі гэтай канцэпцыі былі пашыраныя, і яна стала разглядацца як канцэпцыя рэформы нацыянальнай адукацыі цалкам)[11][15][34][36]. Праца над канцэпцыяй уключала ў сябе: канцэптуальна-тэарэтычную і метадалагічную распрацоўку; стварэнне Асацыяцыі інавацыйных школ; выданне бюлетэня абнаўлення гуманітарнай адукацыі (выдаваўся да 1999 года). Асноўныя ідэі канцэпцыі прасоўваліся праз удзел У. У. Мацкевіча ў працы парламенцкай камісіі (рабочай групы) над Законам «Аб адукацыі» (да разгону Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання ўвосень 1996 года)[34][36]..
У 1997 годзе, пасля выгнання Фонда Сораса з Беларусі, стварыў Асацыяцыю абнаўлення гуманітарнай адукацыі, якая працягнула працу над канцэпцыяй, выданне бюлетэня абнаўлення гуманітарнай адукацыі, а таксама праводзіла семінары, лекцыі і канферэнцыі з інавацыйнымі школамі, якія ўваходзілі ў Асацыяцыю інавацыйных школ. У 2000 годзе Асацыяцыя спыніць сваю дзейнасцьь[34].
У 1997—2001 гадах узначальваў лабараторыю (аддзел) метадалогіі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА)[15][34].
У 1998 годзе пад кіраўніцтвам У. У. Мацкевіча быў распрацаваны і запушчаны курс падрыхтоўкі менеджэраў адукацыі з мэтай падрыхтоўкі кадраў для рэформы адукацыі: спачатку — у РІПА (адбылося 2 выпускі), а затым — у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (Мінск) і Інстытуце павышэння кваліфікацыі (Гродна) (курс праводзіўся да 2005 года)[11][34][36].
У 1999 годзе па замове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь кіраваў падрыхтоўкай альтэрнатыўнага краінавага дакладу для ЮНЕСКА аб стане спраў у сферы адукацыі «Праблемы функцыянальнай граматнасці ў Беларусі» (Функциональная грамотность в системе образования Беларуси. — Мн., 2003. — ISBN 985-6643-57-0), які быў прадстаўлены на штогадовай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Варшаве ў 2000 годзе[15][34][36]. Распрацоўка тэмы «Функцыянальная граматнасць» таксама ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі «Оргпроекта рэформы адукацыі ў Беларусі»: з 1997 года — у лабараторыі метадалогіі прафесійнай адукацыі РІПА, затым — у аддзеле аналітычнай і прававой работы Міністэрства адукацыі і аддзеле сацыялогіі АПА (там, дзе працавалі эксперты і стажоры Агенцтва гуманітарных тэхналогій)[36].
Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта[37].
У межах Лятучага ўніверсітэта чытае аўтарскія курсы: «Уводзіны ў сістэмны падыход» (2011—2014)[38][39][40][41], «Педагогіка як практычная філасофія» (2012)[42], «Асабістая адукацыйная і кар’ерная траекторыя» (2013—2014)[43] і інш., вядзе семінар па дыдактыцы курса «Уводзіны ў сістэмны падыход» (2014—2015)[44].
У 1998—1999 гадах супрацоўнічаў з незалежнымі прафсаюзамі: быў кансультантам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), удзельнічаў у стварэнні газеты «Рабочы», распрацаваў «Канцэпцыю дзейнасці свабодных прафсаюзаў» (1998)[15][34].
У 2000—2003 гадах быў кансультантам сумеснага прадпрыемства «Альпіна-Кансалт», прымаў удзел у яго стварэнні[15][34]. У 2001 годзе ажыццяўляў вывад з сітуацыі банкруцтва і санацыі прыватнай гімназіі «Альтасфера»[34].
У гады перабудовы прымаў актыўны ўдзел у дэмакратычных пераўтварэннях у Ліепае, падтрымаў вяртанне Латвіяй незалежнасці, працаваў у цесным кантакце з Народным фронтам Латвіі і рускамоўным Цэнтрам дэмакратычных ініцыятыў(руск.) (бел., аказваў прафесійную дапамогу першаму ўраду Латвійскай Рэспублікі ў адбудоўванні дзяржаўных інстытутаў, запуску рэформы сістэмы адукацыі (супрацоўнічаў з міністрам адукацыі Андрысам Піебалгсам, у 1991—1992 гадах быў дарадцай у Дэпартаменце па нацыянальных пытаннях латвійскага ўрада)[11][14][15][46].
Удзел у кампаніі па выбарах першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе
Уключэнне ў грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пер. пал. 1990-х гадоў, па словах У. У. Мацкевіча, было звязана з жаданнем запусціць працэс рэформы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, выкарыстоўваючы для гэтага сітуацыю першых прэзідэнцкіх выбараў у краіне:
Мы пазнаёміліся з усім складам міністэрства, і я вымушаны быў прыйсці да высновы, што той склад быў не здольны да рэфармавання. Яны нічога не маглі зрабіць: не так арганізавана міністэрства, і людзі, якія займалі там высокія пасады, былі не здольныя да рэфармавання. Як казалі ў папярэдні перыяд, яны не перастроіліся. А прыбраць іх са сваіх пастоў было немагчыма, такая была сістэма адбору кадраў.
Тады, у снежні 1993 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, я прапанаваў аказаць пасільную дапамогу кандыдату, які, з нашага пункту гледжання, мог бы перамагчы і стаць першым прэзідэнтам Беларусі, які б павёў яе па шляху нармальнага развіцця. Аказаўшы гэтую дапамогу, мы разлічвалі дамагацца таго, каб і міністр адукацыі быў бы рэфарматарам, каб міністэрства адукацыі змагло праводзіць рэформы. То бок я ішоў на гэта дзеля рэформы адукацыі[11].
Атрымаўшы адмову ад лідара БНФЗ. С. Пазняка, звярнуўся ў лютым 1994 года з той жа самай прапановай да экс-спікера Вярхоўнага Савета БеларусіС. С. Шушкевіча, які даў згоду на ўключэнне У. У. Мацкевіча ў свой перадвыбарчы штаб для забеспячэння паліттэхналагічнай(руск.) (бел. падтрымкі. Аднак ужо ў траўні 1994 года з-за ўзніклых рознагалоссяў па іміджавых і змястоўных пытаннях перадвыбарчай кампаніі супрацоўніцтва было спынена[11][14].
Удзел у парламенцкіх выбарах 1995 года
Працягнуў супрацоўніцтва з Аб’яднанай дэмакратычнай партыяй (АДПБ), якую ачольваў А. А. Дабравольскі, праводзіў для членаў партыі навучанне і семінары, атрымаў прапанову ад кіраўніцтва АДПБ балатавацца ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах 1995 года. Па словах У. У. Мацкевіча, ён скарыстаўся гэтай прапановай дзеля даследавання дзеяннем палітычнага поля Беларусі:
Я не збіраўся абавязкова стаць дэпутатам. Мне трэба было на ўласным досведзе даследаваць выбарчую сістэму, пагутарыць з выбаршчыкамі. Я адмыслова папрасіў тады партыйнае кіраўніцтва, каб мяне выставілі ў якой-небудзь вельмі складанай акрузе з вельмі вядомым чалавекам. Я хацеў, каб маімі супернікамі былі вядомыя людзі кшталту Шушкевіча ці Пазняка, час якіх, як я лічыў, на той момант ужо прайшло. Я хацеў паказаць, што патрэбныя новыя лідары, патрэбныя новыя праграмы і трэба перамагаць гэтых людзей з іх састарэлымі падыходамі[11].
Балатаваўся па Ангарскай выбарчай акрузе г. Мінска, па адной акрузе з З. С. Пазняком, абраны не быў, аднак досвед удзелу ў выбарах быў абагульнены і прадстаўлены на старонках кнігі «Беларусская демократия: вопреки очевидности» (Мн., 1996. — УДК 321.7(476)+342.83(476)+323(476); СПб., 2006. — ISBN 5-94716-032-3 (ч. 1, ч. 2, ч. 3, ч. 4)) — адной з першых у Беларусі кніг, прысвечаных апісанню актуальнай палітычнай сітуацыі, зыходзячы з аналізу эмпірычнага матэрыялу[11][34].
У 1995 годзе Багданкевіч звольніў мяне з прэс-сакратароў АГП за тое, што я назваў дэпутатаў АГП «апазіцыяй у Вярхоўным Савеце». Ён сказаў, што гэта будзе канструктыўная апазіцыя <...>, якая будзе супрацоўнічаць з прэзідэнтам у тым, што ёсць добрага[50].
У 1997—1998 гадах уваходзіў у склад Палітсавета АГП[15][49][54]. У сакавіку 1997 года на III з’ездзе АГП выстаўляў сваю кандыдатуру ў лідары партыі ў якасці альтэрнатывы С. А. Багданкевічу, набраў 10 % галасоў[11][55]. Гэты свой учынак У. У. Мацкевіч патлумачыў жаданнем у сітуацыі вострага палітычнага крызісу ў краіне паўплываць на змяненне стратэгіі і тактыкі партыі, а таксама ўнутрыпартыйных адносін[11][55]:
Калі ў снежні [1996 года] я падаў запіску Багданкевічу і яшчэ некалькім кіраўнікам з нагоды таго, што чакае апазіцыю да вясны [1997 года], ніхто не звярнуў на гэта ўвагі. Таму я прынёс на з’езд усе свае артыкулы і раздаў іх удзельнікам. Яны схавалі іх у партфелі і ўткнуліся ў зусім пустыя рэзалюцыі. Але пасля таго, як быў разыграны мой дывертысмент, усе дасталі гэтыя копіі артыкулаў і пачалі чытаць. Гэта і было маёй галоўнай задачай — дамагчыся таго, каб людзі ўспрымалі ўсур’ёз тое, што я ім кажу[55].
Не дабіўшыся жаданага выніку, у кон. 1998 года пакінуў склад Палітсавета АГП і спыніў далейшае супрацоўніцтва з партыяй[11][49].
Удзел у стварэнні «Хартыі’97»
У 1997 годзе ўдзельнічаў у стварэнні грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97» у якасці аўтара задумы і суарганізатара на першых этапах дзейнасці, уваходзіў у склад аргкамітэта[11][14][15][34][46][56], аднак афіцыйна з яе не выходзіў[57].
З’яўляецца аўтарам тэксту дэкларацыі «Хартыя’97», якая атрымала сваю назву па аналогіі з чэхаславацкай «Хартыяй 77» і дала імя новай ініцыятыве[14][15]. У тэкст былі закладзеныя асноўныя дактрынальныя палажэнні праграмы культурнай палітыкі[52]. «Хартыя’97» была абнародавана 10 лістапада 1997 года ў вядучых незалежных газетах Беларусі: «Имя», «БДГ», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і інш. Першымі пад тэкстам дакумента паставілі подпісы 100 вядомых беларускіх палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, журналістаў, пазней пад ім падпісалася яшчэ больш 100.000 грамадзян Рэспублікі Беларусь[14][56].
Праз тры месяцы выйшаў з аргкамітэта «Хартыі’97», бо развіццё гэтай грамадзянскай ініцыятывы пайшло па шляху стварэння структуры, кшталту партыйнай, а не па шляху фарміравання шырокага грамадска-палітычнага руху, як тое прапаноўвалася У. У. Мацкевічам ад самага пачатку[34][46][52].
Удзел у «дыялогу грамадска-палітычных сіл» у 1999—2000 годзе
У 1999—2000 годзе прымаў удзел у якасці эксперта ў дыялогу грамадска-палітычных сіл Беларусі, які праводзіўся пры садзейнічанні Кансультацыйна-назіральнай групы (КНГ) АБСЕ, працаваў у складзе экспертнай групы № 4 «Стратэгія развіцця грамадзянскай супольнасці»[34][58]. Па выніках удзелу напісаў вострапалемічную кнігу «Вопиющее молчание» (у 2007 годзе кніга была выдадзена пад назвай «Вызывающее молчание»)[34].
У 2005—2007 гадах у межах «Рушэньня» выступаў з ініцыятывай стварэння хрысціянскай палітычнай партыі з працоўнай назвай «Партыя Закона» на базе пратэстанцкіх цэркваў Беларусі, аднак дзейнасць па стварэнню партыі была спынена, у якасці асноўнай прычыны называлася немагчымасць у актуальных беларускіх палітычных умовах займацца партыйнай дзейнасцю[53][60][61][62].
Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, тут мусіць быць тэматычны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел.
Праца на тэлебачанні
У 1994—1997 гадах быў распрацоўшчыкам, аўтарам і вядучым трох цыклавых перадач на Беларускім тэлебачанні (БТ)[15]:
у пач. 1994 года тэлекампанія «ФІТ» сумесна з Агенцтвам гуманітарных тэхналогій прыступілі да вытворчасці інфармацыйна-аналітычнай перадачы «Праспект», першы выпуск якой выйшаў на наступны дзень пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў і быў прысвечаны яго аналізу; вядучым перадачы быў Павел Шарамет[11][34];
пачынаючы з 1995 года, на БТ выходзілі: перадача аб асноўных паняццях рынкавай эканомікі «Гэта мы не праходзілі», а таксама перадачы «Студыя 600» і «Сталіца»[34].
У 1995 годзе атрымаў прапанову стаць вядучым новай інфармацыйна-аналітычнай перадачы «Рэзананс» на БТ, аднак супраць яго кандыдатуры выступілі ў Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[14].
З’яўляўся першым кіраўніком і вядучым ток-шоу «Выбар»(руск.) (бел. на тэлеканале АНТ (кан. 2002 года — сакавік 2003 года)[63][64], паспеў падрыхтаваць 8 выпускаў ток-шоу, быў звольнены напярэдадні памятнага красавіцкага семiнара кiраўнiкоў рэспублiканскiх i мясцовых дзяржаўных органаў па пытаннях удасканалення iдэалагiчнай работы[65].
З 2012 года — вядучы праграмы «Размова дня» тэлеканала «Белсат»[3][66][67].
Здарэнні
9 сакавіка 2016 года Мацкевіч атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёна Мінска з прадпісаннем з’явіцца ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс за ўдзел у адбыўшымся 15 лютага таго ж года ў цэнтры Мінска несанкцыянаваным мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў[68].
15 сакавіка 2016 года ходам судовага разбіральніцтва тры супрацоўнікі міліцыі, якія выступалі ў якасці сведкаў, упэўнена апазналі ва У. У. Мацкевічу чалавека, які прымаў удзел у мітынгу, што таксама, па іх словах, нібыта пацвярджаецца матэрыяламі ажыццяўляўшайся фотаздымкі, на падставе якіх і быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. У сваю чаргу, У. У. Мацкевічам суду былі прадстаўлены доказы таго, што 15 лютага 2016 года ён не толькі не прысутнічаў на мітынгу, але і наогул знаходзіўся за межамі краіны: адзнакі ў пашпарце аб перасячэнні мяжы і авіябілеты, згодна з якімі ён паляцеў з Мінска ў Варшаву 14 лютага і вярнуўся назад 16 лютага. У выніку суд прыняў рашэнне вярнуць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў Цэнтральнае РУУС Мінска(бел. (тар.)) (бел. на дапрацоўку[69].
Адразу пасля суда Мацкевіч заявіў пра намер прыцягнуць міліцыянераў, якія сведчылі супраць яго, да адказнасці за ілжэсведчанне, у тым ліку каб звярнуць увагу на падобную практыку пераследу грамадзян, незадаволеных дзеючым у Беларусі палітычным рэжымам[70][71].
30 сакавіка 2016 года У. У. Мацкевіч падаў заяву ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку сітуацыі[72].
«Адназначна магу заявіць, што супрацоўнікі міліцыі дапусцілі памылку ў ідэнтыфікацыі асобы чалавека. Падставай для памылкі стала яго досыць сур'ёзнае візуальнае падабенства з удзельнікам гэтага мерапрыемства. Гэта я сам асабіста правяраў»[73].
Быў ініцыятарам і ўдзельнікам «Менскага філязофскага кола» — творчага аб’яднання мінскіх гуманітарыяў, якое дзейнічала ў др. пал. 1990-х — пач. 2000-х гадоў і ставіла перад сабой задачу падрыхтоўкі і выдання корпуса гуманітарна-філасофскіх слоўнікаў, хрэстаматый i вучэбных дапаможнікаў[15][74].
Пачынаючы з 2003 года, вёў працу над складаннем энцыклапедычнага слоўніка «СМД-методология Московского методологического кружка. 1954—2004 годы», які аднак не быў выдадзены. Планавалася, што кніга пабачыць свет у чацвёртым квартале 2004 года[75].
Рыхтуецца да выдання аўтарскі цыкл лекцый «Уводзіны ў філасофію», які быў прачытаны У. У. Мацкевічам у рамках Мінскага метадалагічнага семінара ў 2008—2009 годзе[76].
З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці публіцыстычных артыкулаў і каля 50 навуковых прац па пытаннях палітыкі, культуры і трансфармацыі адукацыі[15]. Найбольш важныя з іх:
Беларусская демократия: вопреки очевидности / В. Мацкевич. — Мн., 1996. — УДК 321.7(476)+342.83(476)+323(476) (Перавыданне: Вопреки очевидности: Сборник (ч. 1, ч. 2, ч. 3, ч. 4) / В. Мацкевич. — СПб., 2006. — (Серия «Культурная политика»). — ISBN 5-94716-032-3).
Оргпроект реформы образования Республики Беларусь / В. В. Мацкевич, Б. В. Пальчевский, Л. С. Фридман, С. А. Крупник, Г. Н. Петровский. — Мн., 1996. — УДК 37.014.3(476)(083.9).
О реформе образования в Беларуси образца 1994 года (Зеленая тетрадь). — Мн., 1994.
Зноскі
↑Об авторах // Вопросы методологии. — Ежеквартальный журнал по системо-мыследеятельностной методологии. — 1996. — № 1-2. — ISSN0869-3919.
↑ абИмена [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Новостной портал Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/names/Архівавана 5 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Нехамкин С. ГУЛАГ под Парижем [Электронный ресурс] // Известия. — Веб-сайт газеты. — 23.09.2003. — Дата доступа: 15.05.2015. — Режим доступа: http://izvestia.ru/news/281655, свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгдеВместо предисловия. Сага об учителях (2001 г.) // Мацкевич В. В. Не думайте о рыжем и слепом утконосе: сб. статей / В. В. Мацкевич. — Мн., 2011. — С. 7-13 [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Новостной портал Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/files/22/86/Utkonos.pdfАрхівавана 18 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгдеёжзіклмнопрстуфхцМацкевич В. В. // Спецпроекты: Кто есть кто [Электронный ресурс] // BelarusToday. — Веб-сайт газеты. — 27.11.2003. — Дата доступа: 15.05.2015. — Режим доступа: http://belarustoday.info/?pid=648, свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвО четверояком корне культурной политики (2008 г.) // Мацкевич В. В. Не думайте о рыжем и слепом утконосе: сб. статей / В. В. Мацкевич. — Мн., 2011. — С. 135—147 [Электронный ресурс] // Новостной портал Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/files/22/86/Utkonos.pdfАрхівавана 18 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑КГБ в маленькой суверенной стране (из беседы с человеком со стороны) [Электронный ресурс] // Warwick Logoinkvisitor. — Блог Владимира Мацкевича в «Живом журнале». — 28.01.2008. — Дата доступа: 18.05.2015. — Режим доступа: http://worvik.livejournal.com/45902.html?thread=271438#t271438, свободный. — Загл. с экрана.
↑Аляксейчык Аляксандр Яфімавіч — урач-псіхіятр, псіхатэрапеўт, загадчык псіхатэрапеўтычным аддзяленнем Цэнтра псіхалагічнага здароўя (Вільнюс, Літва), стваральнік унікальнай методыкі групавой тэрапіі — «інтэнсіўнае тэрапеўтычнае жыццё» (ІТЖ).
↑Рублевская Л. «Думать Беларусь». Дискуссия в конференц-зале «СБ» [Электронный ресурс] // «СБ. Беларусь сегодня». — Веб-сайт газеты Администрации президента Республики Беларусь. — 25.01.2005. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.sb.by/obshchestvo/article/dumat-belarus.html, свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгДоклад В. В. Мацкевича // Стенограмма V Методологического съезда (Москва, 17-18 января 1993 г.) [Электронный ресурс] // Некоммерческий научный Фонд «Институт развития им. Г. П. Щедровицкого». — Веб-сайт Фонда ГП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.fondgp.ru/lib/congress/conventions/4/5-j_sezd_metodologov_1993.docАрхівавана 23 чэрвеня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгСтрожев Марк Федорович [Электронный ресурс] // Некоммерческий научный Фонд «Институт развития им. Г. П. Щедровицкого». — Веб-сайт Фонда ГП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.fondgp.ru/mmk/personalia/1980/106Архівавана 23 чэрвеня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Мазур Сергей Александрович [Электронный ресурс] // Некоммерческий научный Фонд «Институт развития им. Г. П. Щедровицкого». — Веб-сайт Фонда ГП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.fondgp.ru/gp/personalia/1990/18Архівавана 23 чэрвеня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгдеёжХорошо быть молодым! СМД-подход в культурной политике, или Культурная политика в метаподходе (2001 г.) // Мацкевич В. В. Не думайте о рыжем и слепом утконосе: сб. статей / В. В. Мацкевич. — Мн., 2011. — С. 102—113 [Электронный ресурс] // Новостной портал Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/files/22/86/Utkonos.pdfАрхівавана 18 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана; Мацкевич В. В. СМД-подход в культурной политике или культурная политика в метаподходе [Электронный ресурс] // «Кентавр». — Сетевой методологический журнал. — 13.08.2007. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.circleplus.ru/content/communicarium/people/memoirs/3Архівавана 23 лютага 2022., свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвг…лучше там, где никто не бывал [Электронный ресурс] // Warwick Logoinkvisitor. — Блог Владимира Мацкевича в «Живом журнале». — 26.11.2013. — Дата доступа: 16.05.2015. — Режим доступа: http://worvik.livejournal.com/358001.html, свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгдеёжВыпускники ШКП: Гита Паспарнэ [Электронный ресурс] // Школа культурной политики. — Веб-сайт ШКП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.shkp.ru/people/graduate/13Архівавана 24 верасня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑ абКуликов Д. Что я могу сказать о проекте «ШКП 1989—1995» [Электронный ресурс] // «Кентавр». — Сетевой методологический журнал. — 27.12.2003. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://circleplus.ru/archive/n/30/9Архівавана 24 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Щедровицкий П. Г. …Я не хочу быть потерянным поколением… // «Кентавр». — 1994. — № 2 [Электронный ресурс] // Школа культурной политики. — Веб-сайт ШКП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.shkp.ru/lib/publications/29Архівавана 24 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑ абВыпускники ШКП: Димитрий Мацнев [Электронный ресурс] // Школа культурной политики. — Веб-сайт ШКП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.shkp.ru/people/graduate/8Архівавана 24 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Рыбалкина Наталия Викторовна [Электронный ресурс] // Некоммерческий научный Фонд «Институт развития им. Г. П. Щедровицкого». — Веб-сайт Фонда ГП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.fondgp.ru/gp/personalia/1990/22Архівавана 25 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Ярнов Борис Михайлович [Электронный ресурс] // Некоммерческий научный Фонд «Институт развития им. Г. П. Щедровицкого». — Веб-сайт Фонда ГП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.fondgp.ru/gp/personalia/1980/127Архівавана 18 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Злотников Игорь Волдемарович [Электронный ресурс] // Некоммерческий научный Фонд «Институт развития им. Г. П. Щедровицкого». — Веб-сайт Фонда ГП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.fondgp.ru/gp/personalia/1980/39Архівавана 23 красавіка 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Кафедра «Прикладная психология» [Электронный ресурс] // Петербургский государственный университет путей сообщения императора Александра I. — Веб-сайт ПГУПС. — Дата доступа: 16.05.2015. — Режим доступа: http://www.pgups.ru/nash_univer/facult/economic/fps/Архівавана 18 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Зельцерман Бронислав Александрович [Электронный ресурс] // Некоммерческий научный Фонд «Институт развития им. Г. П. Щедровицкого». — Веб-сайт Фонда ГП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.fondgp.ru/gp/personalia/1980/38Архівавана 18 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгдеёжзіклмнопрстуфхцчшэюяааабавВодолажская Т. Что необходимо знать и понимать для освоения программы культурной политики? [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 09.04.2011. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=2079, свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгдеёМацкевич В., Крупник С., Жбанков М. Обзор проектов, идей и концепций реформирования образования в Беларуси // Беларусь. Сценарий реформ / Фонд им. Стефана Батория. — Варшава, 2003. — С. 263—275 [Электронный ресурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступа: 21.05.2015. — Режим доступа: http://pdf.kamunikat.org/1777-1.pdfАрхівавана 22 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑Калегіум [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 12.05.2015. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/collegiumАрхівавана 16 жніўня 2015., вольны. — Загал. з экрана.
↑Введение в системный подход (октябрь-ноябрь, 2011) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: https://www.youtube.com/playlist?list=PL14F68ACFACC52AD5, свободный. — Загл. с экрана.
↑Педагогика как практическая философия (апрель-июнь, 2012) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: https://www.youtube.com/playlist?list=PL223B2D75FF662207, свободный. — Загл. с экрана.
↑Уладзімір Мацкевіч [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 12.05.2015. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/content/uladzimir-mackevichАрхівавана 24 чэрвеня 2015., вольны. — Загал. з экрана.
↑Філасофія/літаратура [Электронны рэсурс] // Беларускі калегіюм. — Вэб-сайт Беларускага калегіюма. — Дата доступу: 12.05.2015. — Рэжым доступу: http://belcollegium.org/departments/philosophy/Архівавана 22 студзеня 2016., вольны. — Загал. з экрана.
↑ абвгПлиско М. «Только коллективное сотрудничество может привести к успеху». Интервью главного редактора журнала «Адкрытае грамадства» Михаила Плиско с методологом и гуманитарным технологом Владимиром Мацкевичем // «Адкрытае грамадства». Iнфамацыйна-аналiтычны бюлетэнь. — 2001. — № 1(10) [Электронный ресурс] // worvik.com. — Персональный сайт Владимира Мацкевича. — Дата доступа: 19.05.2015. — Режим доступа: http://worvik.narod.ru/gumani.html, свободный. — Загл. с экрана.
↑Столярова О. Истории успеха: Владимир Мацкевич: «Я иду своей дорогой через препятствия, конфликты, теряя друзей. Кто хочет — может идти со мной!» [Электронный ресурс] // ORGCONSULTING.BY. — Веб-сайт Биржи организационного развития. — 28.02.2014. — Дата доступа: 20.05.2015. — Режим доступа: http://orgconsulting.by/news/id/2953/Архівавана 24 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана.
↑У жніўні 1971 года гродзенскія ўдзельнікі руху хіпі і прыехаўшыя іх падтрымаць хіпі з Вільнюса, Таліна, Ленінграда і Мастоў учынілі дэманстрацыю ў цэнтры Гродна, пратэстуючы супраць пераследу з боку савецкіх і партыйных уладаў (гл. больш падрабязнасцей па спасылцы).
↑ абвИващенко М. Визави: Я — легенда! [Электронный ресурс] // «БелГазета». — Информационно-аналитический ежедневник. — 02.12.2012. — Дата доступа: 21.05.2015. — Режим доступа: http://www.belgazeta.by/ru/2012_11_26/right/25353/, свободный. — Загл. с экрана.
↑Вызывающее молчание / В. Мацкевич. — М., 2007. — С. 38.
↑Эпилог // Вопреки очевидности: Сборник / В. В. Мацкевич. — СПб., 2006. — С. 169—175 [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Новостной портал Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 22.05.2015. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/files/File/Vopreki%20ochevidnosti_3.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвгВодолажская Т. Введение в культурную политику. Семинар 5. На чем стоим? [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 09.02.2011. — Дата доступа: 21.05.2015. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=1785, свободный. — Загл. с экрана.
↑Третьяков В. Член Политсовета ОГП В. Мацкевич заявил, что не собирается вступать в гражданство Союза Беларуси и России // БелаПАН. — 28.10.1998 [Электронный ресурс] // ByMedia.Net. — Информационно-образовательный портал. — Дата доступа: 21.05.2015. — Режим доступа: http://news.bymedia.net/news.article.php?articleID=342773Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
↑ абвХалип И. Тренер начинает подготовку к чемпионату // «Имя». — 28.03.1997. — № 93 [Электронный ресурс] // worvik.com. — Персональный сайт Владимира Мацкевича. — Дата доступа: 21.05.2015. — Режим доступа: http://worvik.narod.ru/thinkbel/trener.htm, свободный. — Загл. с экрана.
↑ аб10 лет Хартии’97 [Электронный ресурс] // «Хартии’97». — Белорусский информационный портал. — 10.11.2007. — Дата доступа: 22.05.2015. — Режим доступа: http://charter97.eu/ru/news/2007/11/10/1445, свободный. — Загл. с экрана.
↑Цыганкоў В. У. Мацкевіч: «У АГП дэфіцыт лідараў і ідэяў» [Электронны рэсурс] // Радыё «Свабода». — Вэб-сайт беларускай рэдакцыі радыёстанцыі. — 21.04.2008. — Дата доступу: 25.05.2015. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/1107582.html, вольны. — Загал. з экрана.
↑Гл.: Вызывающее молчание / В. Мацкевич. — М., 2007 [Электронный ресурс] // Новостной портал Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 23.05.2015. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/files/22/86/vyz_molch.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
↑Грицанов А. Еще один «второй фронт» [Электронный ресурс] // «Наше мнение». — Сайт экспертного сообщества Беларуси. — 16.10.2006. — Дата доступа: 23.05.2015. — Режим доступа: http://nmnby.eu/news/analytics/669.html, свободный. — Загл. с экрана.
↑ абВладимир Мацкевич ответил на все вопросы веб-конференции [Электронный ресурс] // INVICTORY.COM. — Мегапортал христианских ресурсов. — 28.04.2008. — Дата доступа: 26.05.2015. — Режим доступа: http://www.invictory.com/news/story-15640.htmlАрхівавана 26 мая 2015., свободный. — Загл. с экрана;
↑Кулік В. У Беларусі ствараецца хрысьціянская партыя [Электронны рэсурс] // Радыё «Свабода». — Вэб-сайт беларускай рэдакцыі радыёстанцыі. — 28.11.2005. — Дата доступу: 23.05.2015. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/802944.html, вольны. — Загал. з экрана.
↑Горевой М. Более 100 человек голодают в Минске в поддержку церкви «Новая жизнь» [Электронный ресурс] // Naviny.by. — Интернет-газета БелаПАН. — 09.10.2006. — Дата доступа: 23.05.2015. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/society/2006/10/09/ic_articles_116_148277/, свободный. — Загл. с экрана;
↑Шадрина А. Ваш «Выбор» [Электронный ресурс] // «СБ. Беларусь сегодня». — Веб-сайт газеты Администрации президента Республики Беларусь. — 08.02.2003. — Дата доступа: 19.05.2015. — Режим доступа: http://tv.sb.by/v-poiskakh-utrachennogo/article/vash-vybor-2.html, свободный. — Загл. с экрана.
↑Соусь Г. Чаму ў ток-шоў «Выбар» зьмяніўся вядучы? [Электронны рэсурс] // Радыё «Свабода». — Вэб-сайт беларускай рэдакцыі радыёстанцыі. — 08.04.2003. — Дата доступу: 22.05.2015. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/24847952.html, вольны. — Загал. з экрана.
↑Лукашук З. Справу Мацкевіча адправілі ў РУУС на дапрацоўку [Электронны рэсурс] // «Еўрапейскае радыё для Беларусі». — Вэб-сайт радыёстанцыі. — 15.03.2016. — Дата доступу: 05.04.2016. — Рэжым доступу: http://euroradio.fm/spravu-mackevicha-adpravili-u-ruus-na-dapracouku, вольны. — Загал. з экрана.
↑Философ Мацкевич подал заявление в прокуратуру после суда за акцию, на которой его не было [Электронный ресурс] // TUT.BY. — Интернет-портал. — 31.03.2016. — Дата доступа: 05.04.2016. — Режим доступа: http://news.tut.by/politics/490687.htmlАрхівавана 3 красавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
↑Грыцанаў А., Абушэнка У., Мацкевіч У. Менскае філязофскае кола // Фрагмэнты. — 1999. — № 3-4 [Электронны рэсурс] Беларуская палічка. — Беларуская электронная бібліятэка. — Дата доступу: 19.05.2015. — Рэжым доступу: http://knihi.com/storage/frahmenty/frahmenty7.htm, вольны. — Загал. з экрана.
↑Реут Д. В. Пятьдесят лет спустя [Электронный ресурс] // Некоммерческий научный Фонд «Институт развития им. Г. П. Щедровицкого». — Веб-сайт Фонда ГП. — Дата доступа: 12.05.2015. — Режим доступа: http://www.fondgp.ru/lib/chteniya/x/pub/0, свободный. — Загл. с экрана.