На момант адкрыцця, Медуза была самым маленькім з выяўленых астэроідаў (хоць тады пра гэта і не было вядома). З тых часоў былі адкрыты тысячы драбнейшых астэроідаў. Гэты астэроід у той час таксама быў найбліжэйшым да Сонца з адкрытых астэроідаў, адняўшы гэта званне ў астэроіда (8) Флора. Такім ён заставаўся да адкрыцця астэроідаў (433) Эрас і (434) Венгрыя ў 1898, калі былі адкрыты дзве новыя сем’і астэроідаў унутры арбітальнага рэзанансу4:1 , якія акрэсліваюць асноўны пояс астэроідаў. Астэроід таксама характарызуецца адносна вялікім перыядам вярчэння — 26 гадзін.
↑Asteroid Data Archive(нявызн.)(недаступная спасылка). Planetary Science Institute. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2006. Праверана 3 лістапада 2008.