Давід Сільва
Даві́д Хасуэ́ Хіме́нес Сі́льва (ісп.: David Josué Jiménez Silva; нар. 8 студзеня 1986, Аргінегін, Канарскія астравы, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2006—2018), чэмпіён свету 2010, чэмпіён Еўропы 2008 і 2012 у складзе нацыянальнай каманды. Давід з’яўляецца ўніверсальным іграком, які здольны гуляць на абодвух флангах і ў цэнтры паўабароны. Адной з галоўных якасцей Сільвы лічыцца ўмелая арганізацыя каманднай гульні. Давід выдатна бачыць поле, валодае добрым «апошнім» пасам, пастаўленым ударам, якім, праўда, карыстаецца зрэдку. Клубная кар’ераКар’ера Давіда пачалася ў «Эйбары», куды ён перайшоў на правах арэнды з «Валенсіі», забіўшы за сезон 5 галоў. У сезоне 2005/06 Сільва быў аддадзены ў арэнду ў «Сельту», дзе згуляўшы 34 матчы і забіўшы 4 галы, зарэкамендаваў сябе як будучая зорка. 21 чэрвеня 2007 года Сільва падоўжыў кантракт з «Валенсіяй» на сем гадоў. 30 чэрвеня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Давіда ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 28,5 мільёнаў еўра, а кантракт з «гараджанамі» быў разлічаны на 5 гадоў[3]. У новым клубе Сільва раскрыўся па новаму, на пару з Тэвесам, іспанец быў прызнаны спецыялістамі адным з самых грозных ігракоў у лізе. У сезоне 2011/12, не зважаючы на тое, што да клуба далучыліся такія майстры, як Серхіа Агуэра і Самір Насры, Давід не толькі не згубіўся ў іх зорнай кампаніі, але і стаў вылучацца на іх фоне. У 2019 годзе стаў капітанам каманды. У жніўні 2020 года перайшоў у «Рэал Сасьедад»[4]. У ліпені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры. Міжнародная кар’ераДавід дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі 15 лістапада 2006 года. Ён таксама згуляў у пераможным матчы супраць зборнай Англіі. Паказаўшы добрую гульню ў першых матчах, Сільва захаваў месца ў зборнай. У таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі 22 жніўня 2007 года, які завяршыўся перамогай іспанцаў з лікам 3:2, Сільва забіў 2 галы. Давід браў удзел у трыўмфальным для іспанскай зборнай чэмпіянаце Еўропы 2008, у паўфінальным матчы супраць зборнай Расіі, якая скончылася з лікам 3:0 на карысць пірэнейцаў, ігрок забіў трэці гол на 82-й хвіліне. ДасягненніКлубныя
Міжнародныя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia