Міхал Клеафас АгінскіСтаронка Шаблон:Колер/Кампазітар.css не мае зместу.
![]() Міхал Клеафас Агінскі (25 верасня 1765, маёнтак Гузаў каля Варшавы — 15 кастрычніка 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі мечнік літоўскі (1789—1793), вялікі падскарбі літоўскі (1793—1795), дыпламат, кампазітар. БіяграфіяПаходзіў з княжацкага роду Агінскіх, належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. Ад маленства далучаўся да свету інтэлектуальнай і мастацкай культуры, у тым ліку да музыкі. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаны са Слонімам, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі трымаў еўрапейскага ўзроўню тэатр, на сцэне якога ставілі лепшыя тагачасныя оперы і балеты. Атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар’еру. Дата і месца нараджэнняЛічыцца, што Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 25 верасня 1765 года ў польскім Гузаве прыкладна за 50 кіламетраў ад Варшавы, якім валодаў яго бацька. Пра гэта ў мемуарах піша сам Міхал Клеафас. У лютым 2025 года літоўскія даследчыкі апублікавалі раней невядомы запіс пра хрышчэнне, які знайшоў у метрычных кнігах Салантайскага касцёла Паўлюс Ванюхінас, старшыня праўлення Інстытута генеалогіі, геральдыкі і вексілалогіі і дырэктар Акадэміі геральдыкі. З метрыкі вынікае, што народжаны 25 верасня 1764 года ў ваколіцах Салантая ў Жамойці (цяпер Клайпедскі павет на захадзе Літвы) Міхал Клеафас Агінскі, быў ахрышчаны 29 верасня толькі вадой у мясцовым касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Дырэктар літоўскага Музея гісторыі культуры Агінскіх у Рэтаве Вітас Руткаўскас пракаментаваў новыя звесткі так: «Гэтая інфармацыя неймаверная, нават, сказаў бы, сенсацыйная — такая гістарычная фігура нарадзілася ў нашым краі».[7][8] Як тлумачаць спецыялісты[хто?], прынамсі супярэчнасцяў у гэтым няма, звычайнай практыкай таго часу было двайное хрышчэнне, спачатку маглі пахрысціць адной вадой, як у Салантах, а пасля з большай урачыстасцю хрысцілі алеем, што, відаць, адбылося ў Гузаве. Таксама заўважаюць, што ў метрыцы пра хрышчэнне ў Гузаве няма звестак пра дату і месца нараджэння хлопчыка.[7] Кар’ера20-гадовым абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым атрымаў урад мечніка вялікага літоўскага (1789—1793). Як паўнамоцны прадстаўнік Рэчы Паспалітай пабываў у многіх краінах Еўропы, у тым ліку ў 1790—1791 гадах быў надзвычайным паслом у Галандыі, быў з дыпламатычнай місіяй у Лондане. За мяжой меў магчымасць пазнаёміцца ў тым ліку з музычным жыццём. Быў знаёмы з Гайднам і Моцартам, браў урокі ў славутых выканаўцаў, слухаў Нікало Паганіні і іншых віртуозаў. У 1791 годзе мусіў прысягнуць расійскай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна ставіўся да Канстытуцыі 3 мая. 28-гадовым, у 1793 годзе атрымаў урад падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм. Пасля перамогі ў 1793 годзе Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў канфіскаваныя раней маёнткі. ПаўстаннеУ 1794 годзе Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет як віленскі дэлегат і ў складзе аднаго з вайсковых фарміраванняў, створаных на яго ўласныя сродкі (188 тысяч злотых), змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў. У чэрвені 1794 года двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 года зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войск. Пасля таго, як расіяне занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі яго маёнткі. На радзіме і чужыне![]() Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўзыходжання на трон Аляксандра I у Міхала Клеафаса з’явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 годзе Гродне ён прысягнуў на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым 1802 года прыехаў ў Пецярбург. З Пецярбурга 28 красавіка 1802 года Міхал Клеафас выехаў у в. Залессе, у падараваны яму Францішкам Ксаверыем Агінскім[9] даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 годзе ў Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў. У 1810 годзе Міхал Клеафас атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расійскай імперыі і чын тайнага саветніка, ордэны св. Уладзіміра і Аляксандра Неўскага. У маі 1811 года падаў цару праект пра аднаўленне Вялікага княства Літоўскага, якое павінна было аб’яднаць восем губерній. Аднак праект быў адхілены імператарам. У чэрвені 1812 года Міхал Клеафас адступае разам з расійкімі войскамі, знаходзіцца ў Пецярбургу. Пасля вайны з Напалеонам вяртаецца ў Залессе, дзе застаецца да 1822 года паціху адыходзячы ад палітычных спраў. У канцы 1822 года Міхал Клеафас Агінскі досыць раптоўна без сям’і пакінуў радзіму назаўсёды і выехаў у Парыж, а пазней — у Італію. Яго галоўнай справай становіцца літаратурная і музычна-рэдактарская дзейнасць. Памёр у Фларэнцыі, быў пахаваны на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла, праз год дзякуючы клопатам жонкі Марыі дэ Неры адбылося перапахаванне ў пантэоне Санта-Крочэ. У красавіку 1996 года ў Фларэнцыі, на доме, дзе жыў Агінскі, адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч). Сядзіба ў Залессі знаходзілася ў веданні падпарадкаванага Міністэрству культуры РБ Аб’яднання літаратурных музеяў, з 1990 года там святкуюцца ўгодкі Міхала Клеафаса. Рэстаўрацыя сядзібы вялася цягам некалькіх гадоў перад юбілеем Міхала Клеафаса Агінскага ў 2015 годзе. З 2014 года дзейнічае самастойная Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага». З твораў Міхала Клеафаса на сённяшні дзень вядома 20 паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта. Ушанаванне памяці![]() У Маладзечне імя Агінскага носіць музычны каледж (былое музычнае вучылішча), побач устаноўлены помнік Агінскаму аўтарства Валяр’яна Янушкевіча[10]. Дзейнічае дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».[11][12] У 1994 годзе Белпошта выпусціла марку, прысвечаную Агінскаму, а 22 жніўня 2011 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне залатую памятную манету «М. Агінскі» наміналам 10 рублёў. У Мінску ў 2015 годзе побач Кафедральнага сабора Святога Духа і плошчы Свабоды ўстаноўлена лаўка Агінскага. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia