Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёнаБаранавіцкай вобласціБССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 13 лютага 1960 года ў складзе Жалудоцкага раёна[1]. 17 красавіка 1962 вернуты ў склад Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 459 чалавек[3], з іх 98,5 % — беларусы[4].
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Рудаяварскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках