Мінскі НДІ радыёматэрыялаў
Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў» — навукова-даследчае прадпрыемства ў складзе Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. Працуе ў галіне распрацоўкі і вытворчасці электроннай кампанентнай базы ЗВЧ-тэхнікі. ГісторыяІнстытут створаны загадам Міністэрства прамысловасці сродкаў сувязі СССР ад 16 верасня 1982 года № 420 дсп «Аб арганізацыі Мінскага навукова-даследчага інстытута радыёматэрыялаў» для распрацоўкі і арганізацыі вытворчасці электроннай кампанентнай базы ЗВЧ-тэхнікі на аснове перспектыўных паўправадніковых матэрыялаў злучэнняў А3В5. Датай стварэння Мінскага НДІ радыёматэрыялаў з правам юрыдычнай асобы лічыцца 01 кастрычніка 1982 года. У адпаведнасці са Статутам МНДІРМ, зацверджаным 30 верасня 1982 года намеснікам Міністэрства прамысловасці сродкаў сувязі, асноўным напрамкам работ МНДІРМ з’яўляюцца распрацоўка, выраб вопытных партый і прамысловае ўкараненне спецыяльных матэрыялаў і тэхналогій, неабходных для вырабу элементаў, схем і прылад мікраэлектронікі, функцыянальнай электронікі ў апаратуры сродкаў сувязі. У перыяд з 1983 па 1989 гады было ажыццёўлена будаўніцтва адміністрацыйнага і лабараторна-вытворчага карпусоў інстытута, аснашчэнне інстытута неабходным сучасным навукова-даследчым і тэхналагічным абсталяваннем, камплектаванне штата інстытута спецыялістамі неабходных спецыяльнасцей, разгорнуты навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па накіраванні дзейнасці інстытута. 3 2001 па 2010 МНДІРМ — навукова-даследчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства, з 14.12.2010 — адкрытае акцыянернае таварыства.[1]. З 2003 — у складзе Дзяржкамваенпрама, з 2020 — у складзе НАН Беларусі.[2] Інстытут валодае адзінай у рэспубліцы базай для распрацоўкі і вытворчасці оптаэлектронных вырабаў і ЗВЧ-маналітных інтэгральных сістэм падвышанай ступені інтэграцыі, сэнсарнай тэхнікі на аснове мікрамеханікі. 27 траўня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць інстытута[3]. Напрамкі дзейнасці
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia