Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі

Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі
Міжнародная назва Hrodna Zonal Plant Production Institute of the National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 1910
Тып рэспубліканскае ўнітарнае навуковае прадпрыемства
Дырэктар Уладзімір Мар’янавіч Макара
Юрыдычны адрас  Беларусь, 231513, Гродзенская вобл., г. Шчучын, вул. Акадэмічная, 21.
Сайт gzir.by

Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Гісторыя

Інстытут з’яўляецца старэйшай навукова-даследчай установай Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі і бярэ свой пачатак ад Віленскай батанічна-сельскагаспадарчай вопытнай станцыі, арганізаванай у 1910 годзе па рашэнню сябраў Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1940 — Беняконская сельскагаспадарчая вопытная станцыя. З 1956 — Гродзенская дзяржаўная абласная сельскагаспадарчая вопытная станцыя. У 1959 пераведзена ў Шчучын. У 1990 на базе станцы створаны Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі.[1] З 1992 — у складзе Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, з 2002 — у складзе НАН Беларусі. З 2003 — пад сучаснай назвай.[2]

Дзейнасць

Інстытут займаецца рашэннем задач, накіраваных на навуковае забеспячэнне развіцця аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці, пошук найбольш эфектыўных спосабаў і прыёмаў гаспадарання на зямлі, укараненне дасягненняў навукі і перадавой практыкі ў вытворчасць, падрыхтоўку кадраў.

Структура ў 2025 годзе

  • Аддзел садаводства
  • Аддзел бульбы
  • Аддзел шматгадовых траў
  • Аддзел азімых зернавых і крыжакветкавых культур
  • Аддзел яравых зернавых, зернабабовых і крупяных культур
  • Аддзел біятэхналогіі пладова-ягадных і кветкавых культур
  • Галіновая лабараторыя «Аграбіятэхналогіі»

Спасылкі

  1. № 157 Совета Министров БССР от 16 июля 1990 г. «О создании научно-исследовательских институтов по сельскому хозяйству»
  2. История института
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya