Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі
Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе шляхам пераўтварэння Доследнай партыі пры Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі. Цэнтр быў створаны з мэтай забеспячэння рэазілацыі мерапрыемстваў Міждзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы стварэня сістэмы сейсмалагічнага маніторынгу тэрыторый дзяржаў-членаў СНД[1]. З 2011 года — у складзе ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка». Мэты і задачы1. Арганізацыя і развіццё нацыянальнай сістэмы геафізічнага маніторынгу, удзел у Міждзяржаўнай сістэме маніторынгу тэрыторый сумежных краін і Міжнароднай глабальнай сетцы маніторынгу Зямлі. 2. Вывучэнне рэгіянальнай сейсмічнасці, ацэнка сейсмічнай і геамагнітнай абстаноўкі тэрыторыі Беларусі. 3. Выкананне работ па ацэнцы сейсмічнай небяспекі, у тым ліку на стадыі праектавання буйных аб’ектаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння. 4. Забеспячэнне сейсмічнага і геадынамічнага маніторынгу ў раёнах размяшчэння асабліва адказных аб’ектаў і радовішчаў карысных выкапняў. 5. Распрацоўка і развіццё метадаў і сродкаў геафізічных назіранняў; інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій. 6. Забеспячэнне навуковых даследаванняў дадзенымі сейсмалагічных, геафізічных і геадынамічных назіранняў. 7. Арганізацыя банкаў геафізічных дадзеных, забеспячэнне міжрэгіянальнага і міжнароднага абмену інфармацыяй. 8. Аператыўнае ўзаемадзеянне з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі ведамствамі па пытаннях узнікнення небяспечных геадынамічных з’яў прыроднага і тэхнагеннага характару і магчымага папярэджання іх негатыўных наступстваў. 9. Правядзенне экспедыцыйных работ. Сучасны склад
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia