Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. ДзейнасцьНавукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні створаны на базе Беларускага навукова-доследнага інстытута харчовых прадуктаў, навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БЕЛНІКЦІММП", рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Інжынерна-тэхнічны цэнтр "Семплодагароднінапраект", даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Марыз" і даччынага унітарнага вытворчага прадпрыемства "Тэхнапрод" у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года. Асноўная мэта дзейнасці цэнтра - канцэнтрацыя навуковых даследаванняў на вырашэнні актуальных задач па стварэнню новых канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання для розных груп насельніцтва, распрацоўка новых тэхналогій і праектаў. Штат Цэнтра складаецца з 153 супрацоўнікаў, у тым ліку 1 доктара навук, які з'яўляецца член-карэспандэнтам НАН Беларусі, і 28 кандыдатаў навук. СтруктураНавукова-даследчыя падраздзяленні
Дачынныя прадпрыемствы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia