Іпадром (станцыя метро, Кіеў)
«Іпадром» (укр.: «Іподро́м», ⓘ) — 51-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Церамкі» і «Выставачны Цэнтр» у раёне скрыжавання праспекта Акадэміка Глушкова і Васіля Касіяна. Адкрыта 25 кастрычніка 2012 года. Пасажырапаток — 10,3 тыс. чал./суткі (2015 год). Назва — ад размешчанага паблізу кіеўскага іпадрома. ГісторыяБудаўніцтваБудаваць станцыю пачалі восенню 2011 года. Па стане на люты 2012 года года часткова раскрыты катлаван будучай станцыі. Два праходніцкія механізаваныя комплексы ў канцы верасня 2011 года пачалі будаваць перагонныя тунэлі ад станцыі «Выставачны Цэнтр». 28 лютага 2012 года адбылася збойка правага перагоннага тунэля з катлаванам станцыі[1], 10 красавіка 2012 года — левага. На пачатак кастрычніка 2012 года станцыя была гатова ў канструкцыях, збудаваныя выхады і ажыццяўлялася яе аздабленне. 20 кастрычніка 2012 года на станцыю прыйшоў пробны цягнік[2]. Першы год працыНа станцыі часова працавала толькі адна платформа — па першым пуці арганізавалі чаўнаковы рух да станцыі «Выставачны Цэнтр». Такая схема руху арганізавана ў сувязі з тым, што на станцыі «Іпадром» няма пуцявога развіцця для развароту цягнікоў. Станцыю планавалі адкрыць адначасова са станцыяй «Церамкі», на якой разварот і ажыццяўляўся б. Аднак з прычыны недахопу фінансавання адкрыццё Церамкоў перанеслі на 2013 год. ПерайменаваннеПрапанова перайменаваць станцыю прагучала адразу ж пасля яе адкрыцця. Камісія па пытаннях найменняў і памятных знакаў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) з падачы Таварыства ўкраінскай мовы Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі падтрымала ідэю змены праектнай назвы станцыі кіеўскага метрапалітэна «Іпадром» на «Адэская».
Аднак профільная Камісія па пытаннях культуры і турызму Кіеўскай гарадской рады ў верасні 2012 года не падтрымала гэтую прапанову. Кіеўская рада на пасяджэнні дэпутатаў 1 лістапада 2012 года не падтрымала перайменаванне толькі што адкрытай станцыі ў Адэскую (за — 12 дэпутатаў з неабходных 61). Акрамя таго, станцыя «Адэская» ўжо прысутнічала ў плане развіцця Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі ў якасці крайняй з паўднёвага боку, пасля станцыі «Церамкі». КанструкцыяУ снежні 2010 года на калегіі горадабудаўнічай рады быў прадстаўлены праект падаўжэння Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі метрапалітэна ад станцыі «Выставачны Цэнтр» да Адэскай плошчы[4]. Згодна з гэтым праектам, планавалася, што станцыя «Іпадром» будзе аднаскляпеністай. Аднак пасля праект быў зменены. У снежні 2011 года былі прадстаўлены новыя рэндэры, згодна з якімі станцыя мусіла быць калоннай з трыма пралётамі, з галерэяй над адным з пуцей. За станцыяй збудаваныя камеры з’ездаў для перспектыўнага адгалінавання тунэляў у бок жылога масіву Церамкі-II. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia