Плошча Украінскіх Герояў (станцыя метро)
«Плошча Украінскіх Герояў» (укр.: Площа Українських Героїв) — 22-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Плошча Незалежнасці і Алімпійская. Адкрыта 19 снежня 1981 года. Станцыя мае адзін выхад, злучаны з падземным пераходам на Плошчы Украінскіх Герояў. Наземны вестыбюль адсутнічае. З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Абалонска-Тэрэмкоўскай і Сырэцка-Пячэрскай лініямі. КанструкцыяСтанцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэдні і два залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой радамі праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдні зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужкавым аднамаршавым эскалатарам злучаны з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад плошчай Льва Талстога. АбсталяваннеРаней вобраз станцыі быў прысвечаны творчасці рускага пісьменніка Льва Талстога, зроблены стрымана, але выразна, з максімальным выкарыстаннем падземнай прасторы. Замест падкрэслення асобных элементаў, акцэнт зроблены на пластычнасці ўсёй канструкцыі і на эмацыйным уражанні ад аздобных матэрыялаў. Абліцоўка белым мармурам пілонаў паўтарае лінію канструкцыі, якую падкрэслівае і замкнёная стужка з анадаванага пад бронзу алюмінію. Падлога выкладзена з чырвонага граніту. Бра і свяцільні, стылізаваныя пад падсвечнікі, ствараюць атмасферу першага балю Наташы Растовай. Кантавая частка, закрытая кратамі, падсвятлялася чырвоным святлом. ПерасадкіСтанцыя з’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрскай і Абалонска-Тэрэмкоўскай лініямі. Сярэднія залы станцый «Палац спорту» і «Плошча Украінскіх Герояў» звязаныя эскалатарным тунэлем, у якім устаноўлены аднамаршавы чатырохстужкавы эскалатар. Фотаздымкі
Расклад адпраўлення цягнікоўАдпраўка першага цягніка ў напрамку:
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў накірунку:
Пераход на станцыю «Палац спорту» працуе з 05:45 да 0:25. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia