Кантрактова Плошча (станцыя метро, Кіеў)
«Кантракто́ва пло́шча» (укр.: «Контракто́ва пло́ща», ⓘ) — 17-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Паштова плошча» і «Тараса Шаўчэнкі». Адкрыта 17 снежня 1976 года пад назвай «Чырвоная плошча» ў складзе першай чаргі будаўніцтва Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі. Цяперашняя назва — з 19 кастрычніка 1990 года. Пасажырапаток — 42,1 тыс. чал./суткі (2009 год). КанструкцыяСтанцыя плыткага залягання. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. У канструкцыі выкарыстаны звыштонкія калоны з металу, якія нават пры абліцоўванні мармурам выглядаюць незвычайна вузкімі. Зала з двух бакоў злучана з падземнымі вестыбюлямі, якія выходзяць у падземныя пераходы. Паўднёвы выхад абсталяваны эскалатарам, падземны пераход выходзіць на Кантрактовую плошчу і вуліцу Спаскую. Паўночны выхад мае лесвіцу, падземны пераход выходзіць на вуліцы Канстанцінаўскую, Верхні вал і Ніжні вал. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць. АбсталяваннеУ архітэктурна-мастацкім вырашэнні станцыі знайшла адлюстраванне гісторыя раёна. У вестыбюлі ўсталявана тэматычнае чаканнае пано, прысвечанае Кіеўскай акадэміі. На сценах, аздобленых ружовым мармурам, усталяваны чаканныя кампазіцыі на геральдычную тэматыку. Галерэя
Рэжым працыАдкрыццё — 5:42, закрыццё — 0:10. Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia