Пачайна (станцыя метро)
«Пачайна»[1] (укр.: Поча́йна, ⓘ) — 20-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі паміж станцыямі Абалонь і Тараса Шаўчэнкі. Адчынена 19 снежня 1980 года. Да 8 лютага 2018 года станцыя называлася «Пэтрыўка». 29 снежня 2016 года стала вядома пра верагоднасць перайменавання станцыі ў «Пачайну»[2], у гонар былой ракі Пачайна, у якой, паводле розных крыніц, князь Уладзімір у 988 годе хрысціў Русь. КанструкцыяСтанцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Пралёты залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана ўваходамі з двума падземнымі вестыбюлямі. Паўночны вестыбюль накіраваны ў падземны пераход да праспекта Сцяпана Бандэры, Абалонскага праспекта і рынку «Пэтрыўка», паўднёвы вестыбюль выходзіць да Вярбовай вуліцы і чыгуначнай станцыі «Пачайна». АпісаннеСтанцыя пабудавана са зборных жалезабетонных элементаў. Для надання ёй асаблівага архітэктурнага аблічча абраны спосаб раскрыцця эстэтычнай каштоўнасці даўгавечных аздобных матэрыялаў і іх арганічнага адзінства, што неабходна для сучаснага рашэння прасторы станцыі метро. Станцыя ўпрыгожана некалькімі відамі манументальнага мастацтва. Адзін уваход на платформу ўпрыгожаны мазаікай, другі — вітражамі, а сама платформа — чаканкай. Усе работы былі завершаны ў 1980 годзе. Аўтар — мастачка Людміла Сямыкіна (лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі) у дуэце з сынам Сетраком Бараянцам.[3]. Ал станцыі «Абалонь» «Пачайна» адрозніваецца падвеснай столлю з перфараванага алюмінія з убудаванымі ў яго свяцільнямі. Наземных вестыбюляў няма. Фотаздымкі
Рэжым працыАдкрыццё — 05:38, закрыццё — 0:08. Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia