Тэрэмкы (станцыя метро)
«Тэрэмкы́» (укр.: «Теремки́», ⓘ) — 52-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канцавая на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, наступная пасля станцыі «Іпадром». Адкрыта 6 лістапада 2013 года. Пасажырапаток — 24,4 тыс. чал./суткі (2015 год). Названая па аднайменнаму жылому масіву. ГісторыяБудаўніцтва станцыі пачата ў лістападзе 2011 года. У ліпені 2012 пачата будаванне сцяны ў грунце. Па стане на канец кастрычніка 2012 года робiцца раскрыццё катлавана станцыі, паралельна праходзіць заліванне падмуркавай пліты станцыі. З пачатку лістапада ўстаноўлена апалубка і адбываецца заліванне секцый зводу станцыі. Па стане на чэрвень 2013 года збудаваныя станцыйны і касавыя залы, выкладзеныя лесвічныя пліты пераходу касаваЙ залы. Будуюцца абаротныя тупікі і СТЦ. 3 лістапада 2013 года на станцыю быў пушчаны пробны цягнік. 6 лістапада 2013 года станцыя была адкрыта для пасажыраў. КанструкцыяПа канструкцыі станцыя аднаскляпеністая, дробнага залажэння, з двума выхадамі ў падземныя пераходы пад праспектам Акадэміка Глушкова. За станцыяй знаходзяцца абаротныя тупікі і пункт тэхнічнага абслугоўвання цягнікоў. У перспектыве плануецца падаўжэнне лініі да станцыі «Адэская» і збудаванне дэпо «Тэрэмкы». АбсталяваннеАздабленне зводу платформы выканана мазаічным абліцоўваннем у выглядзе геаметрычных узораў, элементы якіх пераходзяць таксама на шляхавыя сцены. Сцены абліцаваныя бэжавым мармурам, які падкрэслівае іх канструктыўныя асаблівасці. Тарцы платформы таксама ўпрыгожаны мазаічным абліцоўваннем. Асвятленне станцыі ажыццяўляецца з дапамогай 13 таршэраў. Вакол таршэраў размешчаны лаўкі для пасажыраў, вырабленыя з нержавеючай сталі. Дадатковая светлавая лінія на шляхавай сцяне падсвятляе ўзор на зборы. На станцыі ўстаноўлены 4 ліфты для людзей з асаблівымі патрэбамі. 2 ліфты — для перавозкі пасажыраў са двара ў вестыбюль станцыі, яшчэ 2 — з узроўню вестыбюля да ўзроўню пасажырскай платформы. Уздоўж краю платформы ўладкаваная шутц-лінія з пліткі тыпу «грэс» з выпуклым рэльефам «Увага», што дазваляе лепш арыентавацца людзям з праблемамі зроку. Расклад адпраўлення цягнікоўАдпраўка першага цягніка ў напрамку:
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
Расклад адпраўлення цягнікоў у вячэрні час (пасля 22:00) у напрамку:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia