Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія (укр.: Оболонсько-Теремківська лінія, з 2014 года на афіцыйных схемах адзначаецца як Сіняя лінія метро ці лінія М2) — гістарычна другая лінія Кіеўскага метрапалітэна. Колькасць станцый — 18, працягласць лініі — 20,9 км, час праезда — 34 хвіл. Нумарацыя шляхоў: «Тэрэмкы» — «Герояў Дняпра» — I, «Герояў Дняпра» — «Тэрэмкы» — II. Да 9 лютага 2018 года лінія называлася «Курэнёўска-Чырвонаармейскай». Перайменаванне было звязана з тым, што лінія не праходзіць праз раён Кіева Курэнёўка, хоць першапачатковыя планы будаўніцтва прадугледжванне падаўжэнне лініі не ў бок Абалоні, а ў бок Курэнёўкі і Прыёркі са станцыямі «Завадская» на месцы цяперашняй «Тараса Шаўчэнкі», «Петрапаўлаўская» ў раёне скрыжавання плошчы Фрунзэ і «Плошча Шаўчэнкі» на аднайменнай плошчы. Гісторыя будаўніцтва
Да 1993 года станцыя «Васількоўская» у праэкце адсутнічала. Пасля станцыі «Гарэхавацкая плошча» (цяпер «Галасееўская») планавалася станцыя «Галасеяўскі парк». Перайменаванні
Перспектыва развіцця
Дэпо і рухомы складКурэніўска-Чэрванаармійская лінія ў 1976—1988 гадах абслугоўвалася электрадэпо «Дарныця». З 1988 года абслугоўваецца электрадэпо «Абалонь». На лініі эксплуатуюцца вагоны серый 81-717/714, 81-553.1/554.1/555.1, 81-540.2/541.2 і 81-540.3к/81-541.3к. Да 1978 года на лініі эксплуатаваліся вагоны тыпу Еж. Летам 2006 года на лініі праходзіў выпрабаванні пяцівагонныя склад з вагонаў серыі 81-7021/7022 вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода (Крэмэнчуг), перададзены затым у электрадэпо «Харкаўская» для пастаяннай эксплуатацыі на Сырэцка-Пячэрскай лініі.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia