Палац Украіна (станцыя метро, Кіеў)
«Палац Украіна» (укр.: «Пала́ц Украї́на», ⓘ) — 26-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Алімпійская» і «Лыбідская». Адкрыта 30 снежня 1984 года пад назвай «Чырвонаармейская». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года[1]. Пасажырапаток — 21,0 тыс. чал./суткі[2]. КанструкцыяСтанцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — цэнтральную і дзве бакавыя з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Вялікай Васількоўскай вуліцай. Наземны вестыбюль адсутнічае. АбсталяваннеАбсталяванне станцыі цалкам адпавядае яе ранейшай назве: пілоны з тарцамі з нержавеючай сталі абліцаваныя чырвонай смальтай, у тарцы цэнтральнай залы — кампазіцыя з выявай чырвонаармейца, шляхавыя сцены з чырвонымі зоркамі — эмблемамі Чырвонай і Савецкай Арміі на дзверцах кабельных шаф. У афармленні выкарыстаны шэраг вельмі цікавых прыёмаў. Пілоны станцыі параўнальна вузкія, іх кантавыя часткі пакрытыя нержавеючай сталлю, а бакавыя паверхні — рэльефнай чырвонай смальтай, стылізаванай пад полымя. У тарцы цэнтральнай залы — мазаічнае пано з выявай чырвонаармейца з вінтоўкай. Партал эскалатара і тунэльныя парталы на платформах таксама пакрытыя чырвонай смальтай. На гэтай станцыі адначасова са станцыяй «Серпухаўская» Маскоўскага метрапалітэна была выкарыстаная эксперыментальная тэхналогія асвятлення на аснове святлавода[3]. На абедзвюх станцыях эксперымент не атрымаўся, канструкцыя святлавода апынулася тэхнічна недасканалай і была заменена на колцавыя свяцільні, якія апынуліся лішнімі ў кіеўскім музеі Леніна (зараз — «Украінскі Дом»). Улетку 2015 года, згодна з рашэннем Кіеўскай рады «Аб замене камуністычнай сімволікі на будынках і збудаваннях», на станцыі Палац Украіна закрыты мазаічнае пано «Чырвонаармеец» і дзве чаканкі — Зорка Чырвонай арміі і Зорка Савецкай арміі. Фотаздымкі
Расклад адпраўлення цягнікоўАдпраўка першага цягніка ў напрамку:
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia