Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа
Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа (ням.: Filmuniversität Babelsberg Konrad Wolf) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Патсдам. Агульная характарыстыкаВучэльня з'яўляецца старэйшй і буйнейшай кінашколай Германіі і адзінай у рэйтынгу нямецкіх універсітэтаў з 2014 года. Яна таксама з'яўляецца адзінай мастацкай ВНУ Брандэнбурга і размешчана паблізу кінастудыі. Установа была заснавана 1 лістапада 1954 года як Нямецкая акадэмія кінамастацтва ў Бабельсбергскім палацы ў Патсдаме, а ў 1969 годзе яна была перайменавана ў Акадэмію кіно і тэлебачання ГДР. У 1985 годзе яна была названа ў гонар рэжысёра Конрада Вольфа. 8 ліпеня 2014 года вучэльне быў прысвоены статус універсітэта. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia